Элементы НКС, звязаныя з Калядамі

Элементы НКС, звязаныя з Калядамі

У Беларусі ўзята пад ахову дзяржавы 5 калядных абрадаў:

- Абрад “Жаніцьба Цярэшкі” (Лепельскі р-н, Віцебская вобл.); Усіх ахвочых запрашаюць узяць удзел у абрадзе, што будзе ладзіцца ў клубе вёскі Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна 10 студзеня 2015 г. а 19.00.

- Калядны абрад "Цары" (в. Семежава, Капыльскір-н, Мінская вобл.); Матэрыялы маніторынгу 2014 г.тут

- Калядны абрад "Цягнуць Каляду на дуба"Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці; Фота маніторынгу 2013 г.тут

- Дзіцячы калядны абрад “Куры” Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці;

- Калядны абрад "Шчадрэц" в. Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці; Фота маніторынгу 2014 г. тут і тут

Усе абрады захоўваюцца ў жывым бытаванні.

Акрамя таго, 7 студзеня калядуюць, а 13 шчадруюць у в. Пагост Жыткавiцкага раёна (фота тут і тут), 13 студзеня калядны карнавал праходзіць у Давыд-Гарадку (фота тут). Шчадруюць таксама ў в. Дзятлавічы Лунінецкага раёна, у Бярозаўскім, Кобрынскім, Любанскім раёнах.

Алена Ляшкевіч


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.