Абрад ваджэння русалкі вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці

Загадкавы і непаўторны ландшафт Гомельскага Палесся, здаўна “населены” рознымі міфалагічнымі істотамі, вядомы старажытнай русальнай традыцыяй, карані якой – у глыбокай даўніне, а крона, што расце і развіваецца, – у асяроддзі сучаснай беларускай вёскі.
Бягучы год не можа быць не ураджайным для вёскі Вялікі Бор, бо, як і даўней, – у першую нядзеля пасля Троіцы (10 чэрвеня), мясцовыя жыхары праводзілі русалку ў жыта. Абрад, дзякуючы сваёй аграрна-магічнай функцыі, актуальны і сёння. Згодна з павер’ем вяскоўцаў, сакральныя кавалачкі “адзення-зеляніны” русалкі і вянкоў, якія застаюцца ў удзельнікаў абраду, калі іх пакласці дома ці ў гародзе абавязкова прынясуць дабрабыт і будуць спрыяць багатаму ўраджаю.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.