Міжнародная канферэнцыя “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”

12–13 чэрвеня 2012 года ў Інстытуце культуры Беларусі адбылася міжнародная канферэнцыя “Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці”. Мэта канферэнцыі – абмеркаванне тэндэнцый і праблем развіцця культуры Беларусі за апошнія 20 гадоў у кантэксце агульнаеўрапейскіх і сусветных працэсаў.
У рамках канферэнцыі праводзілася пасяджэнне секцыі: “Мемарыяльныя аспекты культуры (“культура памяці”)”, у полі цікавасці удзельнікаў якой аказаліся пытанні рэалізацыі мемаратыўнай функцыі гістарычнай і культурнай спадчыны на тэарэтычным і практычным узроўнях. Былі закрануты розныя аспекты жыццядзейнасці элементаў нематэрыяльнай культуры, захавання архітэктурных аб’ектаў і ландшафтных прастораў, рэстытуцыі каштоўнасцей і актуалізацыі ў шырокім навуковым і культурным ўжытку літаратурнай спадчыны малавядомых сёння беларусаў. Актыўную дыскусію выклікала пытанне адносін рэлігійных інстытутаў да захавання спадчыны, таму пры абмеркаванні рэзалюцыі канферэнцыі ўдзельнікі секцыі прапанавалі правесці на базе Інстытута культуры Беларусі міжнародную канферэнцыю “Роля рэлігійных канфесій у захаванні культурнай памяці нацыі”.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.