Прысутнасць нематэрыяльнай спадчыны Беларусі ў ахоўных Спісах ЮНЕСКА

У 2009 годзе першы элемент ад Беларусі – абрад “Калядныя цары” – быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой неабходна тэрміновая ахова. «Калядныя цары» – віншавальны абыходны абрад калядоўшчыкаў з элементамі традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян» прымеркаваны да Шчодрага вечара (13 студзеня). Непасрэдна ў віншавальнай дзеі бяруць удзел сем маладых хлопцаў–“цароў”, кожны з якіх мае пэўнае імя – цар Максімільян, цар Мамай, цар Іван Грозны і г. д., “лекар”, музыка і барабаншчык, механоша, пераапранутыя дзед і баба. Віншавальны абыходны абрад распачынаецца з наступленнем цемры. Калядоўшчыкі ідуць з запаленымі паходнямі, што надае працэсіі незвычайную відовішчнасць. «Цары» ходзяць спачатку па хатах тых аднавяскоўцаў, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, а потым — да астатніх. У хаце разыгрываюць невялікае жартоўнае прадстаўленне сустрэчы і бітвы «цароў», пасля чаго з’яўляецца “лекар” і “лечыць” сапернікаў, прапісваючы ім жартоўныя рэцэпты. Напрыканцы прадстаўлення адбываецца традыцыйнае віншаванне гаспадароў хаты і адорванне ўдзельнікаў абыходу.
Больш падрабязна пра абрад "Калядныя Цары" можна даведацца тут.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.