Еўрапейскія Дні Спадчыны ў Беларусі

Еўрапейскія Дні Спадчыны ў Беларусі

Амаль два дзесяцігоддзі краінамі Еўропы, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю, штогод у верасні ладзяцца Еўрапейскія Дні Спадчыны, накіраваныя на абуджэнне цікавасці грамадства да багацця і ўнікальнасці культурнай спадчыны кантынента.

Сёлетняя тэма Еўрапейскіх Дзён Спадчыны ў Беларусі – “Культурная спадчына і турызм” – была абрана невыпадкова. Беларусь валодае багатым рэсурсам нематэрыяльнай і матэрыяльнай спадчыны. Шмат чаго пакінулі нам продкі, што робіць нас беларусамі. Таму актуальным становіцца пытанне ўключэння здабыткаў культуры ў сучасны кантэкст жыцця, у тым ліку і ў турыстычную сферу.

У рамках святкавання Еўрапейскіх Дзён Спадчыны адбылася экспертная сустрэча прысвечаная гісторыка-культурным каштоўнасцям як аб’ектам культурнага турызму. На сустрэчы быў абмеркаваны шэраг пытанняў, прысвечаных узаемадачыненням культурнай спадчыны і турызму: уключэнню аб’ектаў культурнай спадчыны ў турыстычныя маршруты, развіццю культурнага турызму ў краінах Усходняй Еўропы, захаванню і развіццю аб’ектаў Сусветнай спадчыны. Інстытут культуры Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь арганізаваў фотавыстаўку, дзе былі прадстаўлены працы як прафесійных фатографаў, так і аматараў фатаграфіі, звязаныя тэматычна з Еўрапейскімі Днямі Спадчыны.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.