Будслаўскі фэст 1-2 ліпеня 2016 г.

Будслаўскі фэст 1-2 ліпеня 2016 г.

Штогадовы Будслаўскі фэст, прысвечаны ўшанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай адбыўся 1-2 ліпеня. На працягу тыдня на фэст рухаліся пілігрымкі з Баранавічаў, Маладзечна, Магілёва, Ліды, Полацка, іншых гарадоў і вёсак Беларусі. Па сведчанню хрысціянскага інфармацыйнага партала КРЫНІЦА.ІNFO, самай шматлікай была пілігрымка з Маладзечна, якая сёлета аб’яднала больш 300 чалавек, самай працяглай – з Баранавіч, што была ў дарозе 9 дзён. Пілігрымка з Мінска была самай інтэрнацыянальнай, у якой разам корочылі пілігрымы з Расіі, Украіны, Чэхіі і ЗША. Каля 3 тысяч чалавек прыбылі ў Будслаў у скдадзе 20 пешых і роварных пілігрымак. А непасрэдна на фэсце, па ацэнцы прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксяндза Юрыя Санько, прысутнічалі каля 30 тыс. чалавек.

На партале catholic.by ажыццяўлялася анлайн-трансляцыя ўрачыстасцяў Будслаўскага фэсту. 

З фотарэпартажамі на сайце “Жывая спадчына Беларусі” можна пазнаёміцца тут і тут


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.