Фолк-метал гурт In Extremo выступіць у Мінску 11 верасня

Фолк-метал гурт In Extremo выступіць у Мінску 11 верасня

Фолк-метал гурт In Extremo выступіць 11 верасня ў мінскім клубе Re:public. In Extremo пачыналі граць як менестрэлі на нямецкіх кірмашах, выконвалі сярэднявечныя балады на розных мовах, у т. л. нежывых. У іх тэкстах выкарыстоўваецца шмат фальклорных матываў. Паступова дадаючы да сярэднявечных інструментаў электра- і басгітары гурт набыў металічнае гучанне. Іх “класічны” саўнд вызначаецца нямецкім дудльзакам (“родзіч” беларускай дуды), “абцяжараным” сучаснымі інструментамі.

Цяпер гурт выконвае пераважна песні на сучаснай нямецкай мове.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.