Польскі “Народны рэквіем” у Мінску

Польскі “Народны рэквіем” у Мінску

У апошні дзень сакавіка мінская філармонія прымала канцэрт “Народны рэквіем”, прывезены польскім гуртом KWADROFONIK і спеваком Адамам Стругам. “Народны рэквіем” спалучае польскія народныя жалобныя песні і інструментальныя імправізацыі двух дуэтаў: фартэпіяннага і ўдарных інструментаў. Падрабязней пра праект можна пачытаць тут.

У сённяшнім свеце, дзе так шмат інфармацыі на любы густ, бывае няпроста прывыбіць слухача рэканструкцыяй народнай песні, якая апелюе да яе гучання ў натуральным асяродку. Традыцыйная культура для сучаснага гараджаніна мае хутчэй эстэтычную каштоўнасць, і часта не як рэч у сабе, а матэрыял для магчымых інтэрпрэтацый ды імправізацый у духу постмадэрнізму. Таму праекты кшталту “Народнага рэквіему” патрэбныя і ў Беларусі. Застаецца спадзявацца, што яны з’явяцца.

Дзякуем Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча і Польскаму Інстытуту ў Мінску, а таксама персанальна дырэктару апошняга Матэушу Адамскаму за магчымасць наведаць гэтую цудоўную дзею ў Мінску.

Алена ЛЯШКЕВІЧ


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.