“Палацу” – 25 (канцэрт 4.04.2017 г.)

“Палацу” – 25 (канцэрт 4.04.2017 г.)

Гурт “Палац” адсвяткаваў сваё 25-годдзе і юбілей вакаліста Алега Хаменкі 4 красавіка ў мінскім рэстаране “Сябры”. Павіншаваць “Палац” прыйшло шмат музыкаў, лідар гурта "Крама" Ігар Варашкевіч і клавішнік Андрэй Лявончык нават выканалі разам з “Палацам” песню "Выпі са мной да дна".

Алегу Хаменку неслі і неслі падарункі на сцэну, збольшага кветкі. “Назбіраў букетаў, як Сафія Ратару” – смяяўся ён. С днем рождения! слухачы скандавалі па-руску, затое ад усёй душы. Вадзілі карагоды, актыўна таньчылі – адпачывалі, адным словам.

Бачна было, што музыкі атрымліваюць кайф ад выступу і кантакту з публікай. Алег Хаменка загадваў прыхільнікам загадкі (тут можна паглядзець відэа) і нават пазаймаўся з публікай сальфеджыё падчас каляднай песні пра заеньку. Увогуле апрацовак калядных песень прагучала шмат. Як распавёў Алег Хаменка перад песняй “А ці дома дома сам пан гаспадар” (тут можна паглядзець відэа), калядкі займаюць асаблівае месца ў творчасці “Палаца”.

Ці пайшоў бы я за гэтыя грошы на свой канцэрт у цяперашнія цяжкія ў фінансавым плане часы?” – задаваўся пытаннем Алег Хаменка напрыканцы выступу. І сам сабе адказваў: “Я б то пайшоў, а вы героі! Дзякуй, што вы тут!”

Алена Ляшкевіч


Фотасправаздача:  Канцэрт гурта “Палац” 4.04.2017

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.