Настаў час жаніць Цярэшку!

Настаў час жаніць Цярэшку!

Абраду «Жаніцьба Цярэшкі» ў Лепельскім раёне нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе. Абрадавая гульня паступова набыла папулярнасць у розных месцах Беларусі.

Ужо з 8 студзеня “жаніцьбы” ідуць на Лепельшчыне. 13 студзеня ў суботу запрашае “ажаніцца” Поўсвіжскі СДК, пачатак а 19-й гадзіне (дырэктар – Ганчар Лідзія Іванаўна, +375292114187) і сялянска-фермерская гаспадарка “Люкжына” у в. Старое Лядна, пачатак а 20-й гадзіне (гаспадыня свята Маханенка Вольга Мікалаеўна, +375295970036)

Для лепшай падрыхтоўкі прапануем пачытаць кнігу "Жаніцьба Цярэшкі на Лепельшчыне", падрыхтаваную доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай на матэрыялах сучасных палявых запісаў.

Сёлета ладзіцца таксама некалькі гарадскіх "жаніцьбаў":

10 студзеня ажанілі Цярэшку ў мінскім паб-клубе «Бруге».

18 студзеня Спеўны сход запрашае ў мінскі арт-цэнтр «Корпус»

21 студзеня будуць жаніць у віцебскім арт-пабе «Torvald»

Пра паходжанне назвы абраду і яго правядзенне на пачатку ХХ стагоддзя на Віцебшчыне можна пачытаць тут.

Апісанне Глыбоцкага варыянта жаніцьбы дасяжнае тут

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.