Усё, што вы хацелі ведаць пра Масленку і не ведалі ў каго запытаць

Усё, што вы хацелі ведаць пра Масленку і не ведалі ў каго запытаць 6 лютага а 19.00 на офісе Арт Сядзібы (пр. Машэрава, 18) даследчыца Алена Ляшкевіч распавядзе пра беларускую Масленку і гуканне вясны.
Калі пачыналі і сканчвалі гукаць вясну ў Беларусі і ці рабілі гэта на Масленку? Якія мясцовыя адметнасці святкавання Масленкі былі ў розных частках краіны і ці захоўваюцца яны цяпер? Якія масленічныя абрады ўнесенныя ў Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі?
Расповед будзе суправаджацца дэманстрацыяй фота і відэа, а таксама жывымі спевамі ад гуртка "Нямора".
Для афішы выкарыстана карціна Анастасіі Духанінай

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.