МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ – 2018

МАСЛЕНІЧНЫ ТЫДЗЕНЬ – 2018

16.02.2018                                                                                                          /фота http://www.lelchitsy.by/

Сёння Масленіцу святкуюць на Беларусі паўсюль, але, часцей за ўсё, па агульных, падобных адзін да аднаго сцэнарыях. Таму асабліва цікава ўзгадаць, а, калі здарыцца магчымасць, то і наведаць мясціны, дзе захоўваюцца адметныя лакальныя традыцыі са статусам нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прапануем некалькі цікавых фотарэпартажаў гэтых падзей.

У панядзелак 12 лютага ладзілася Масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Вандроўніца Alena Paŭłoŭskaja ўжо другі раз наведвае гульню і прапануе цікавыя, вельмі падрабязныя фота- і відэарэпартажы, зробленыя ў вёсцы Даўгаполле ў 2018 годзе

Вандроўка №7/2018.Частка першая.Абрадавая гульня"Пахаванне дзеда"

і ў вёсцы Кісялі ў 2016 годзе

2016:абрадавая гульня "Пахаванне дзеда".Гарадоцкі р-н

Галашэнні па масленічнаму дзеду можна паслухаць у відэафрагментах:

Пахаванне і памінкі дзеда Сідоркі. Гарадоцкі раён. 2016 год

Вандроўка №7/2018.Па Гарадоччыне. Пахаванне дзеда-2018

 

Адметнае святкаване Стрэчання або Грамніц 15 лютага праходзіць штогод у вёсцы Новае Палессе разам з аўтэнтычным фальклорным гуртом «Палескія напевы», удзельніцы якога захоўваюць Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў. Выдатны фотарэпартаж са свята ў мінулым годзе быў надрукаваны ў раённай газеце:

«Грамніцы», альбо «Стрэчанне» — у Новым Палессі Лельчыцкага раёна

Відэаальбомы са свята 2018 г. апублікаваны на старонцы групы Беларусь – бясконцае падарожжа:

Вандроўка №8/2018.Стрэчанне. Вёска Новае Палессе Лельчыцкага раена Гомельскай вобласці. Спявае фальклорны калектыў "Палескія напевы".

Вандроўка №8/2018.Стрэчанне(другая частка). Спявае фальклорны калектыў "Палескія напевы" з в. Новае Палессе, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобласць

 

Завяршае масленічны тыдзень 18 лютага Абрад гукання вясны “Чырачка” ў аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З цудоўнымі фотарэпартажамі са свята ў мінулым годзе можна пазнаёміцца па спасылках:

В Беларуси провели уникальный обряд "Чырачка"

«Чырачку» ў Тонежы спраўлялі, вясну першымі сустракалі

У гэтым годзе зноў запрашаюць гасцей на свята гукання вясны! У абрадзе бяруць удзел жыхары аг. Тонеж, удзельнікі фальклорнага гурта «Таняжанка» Тонежскага СДК, шматлікія госці. Удзельнікамі свята выпякаюцца з цеста птушачкі – «чырачкі» – сімвал вясны, упрыгожваецца елка, ладзяцца абрадавыя гульні на Чарнычовых гарах, спальваецца пудзіла зімы, рыхтуюцца стравы мясцовай кухні – рассцілаецца абрадавы стол!


 Алена Каліноўская,

Інвентар НКС


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.