Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» 20-24 чэрвеня

22.05.2018

У гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці з 20 па 24 чэрвеня ў дзесяты раз пройдзе Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ». Прагрмама фестывалю апублікавана на сайце адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама.

Інтэрнэт-партал Жывая спадчына Беларусі супольна з аўтарам і кіраўніком праекта «БЕРАГІНЯ» Міколам Козенкам прапануе пазнаёміцца з удзельнікамі фестывалю 2018 году, сярод якіх знакамітыя аўтэнтычныя гурты, самыя яркія дзіцячыя і маладзёжныя гурты-пераемнікі традыцыйнай культуры, адметныя беларускія і замежныя фальклорныя калектывы. Артыкулы пра ўдзельнікаў фестывалю будуць выходзіць штотыдзень у раздзеле «Навіны», а спасылкі з'явяцца, як у гэтым артыкуле, так і на старонцы https://www.facebook.com/livingheritage.belarus/:

Чакаем сустрэчу з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі на «БЕРАГІНІ»!

На «БЕРАГІНІ» выступяць гурты, якія захоўваюць традыцыі са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці! 

Фальклорныя гурты Гомельскай вобласці прымуць актыўны ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ»

(наступныя спасылкі будуць дададзены па меры выхаду публікацый)

Гісторыя і дасягненні фестывальнага фальклорнага руху «БЕРАГІНЯ» адлюстраваны не толькі ў шматлікіх маляўнічых фотарэпартажах і публікацыях ў СМІ, але і навукова-папулярных выданнях, рэзалюцыях і метадычных рэкамендацыях, водгуках экспертаў. З матэрыяламі можна пазнаёміцца на сайце Жывая спадчына Беларусі ў раздзеле «Публікацыі»

На думку экспертаў, беларускі фестываль "Берагіня" можа прэтэндаваць на ўключэнне ў сусветы рэестр лепшых практык аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які складае ЮНЕСКА

фота1.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.