БУДСЛАЎСКІ ФЭСТ У МЯДЗЕЛЬСКІМ РАЁНЕ 1 – 2 ліпеня 2018 г.

БУДСЛАЎСКІ   ФЭСТ   У   МЯДЗЕЛЬСКІМ   РАЁНЕ       1 – 2 ліпеня 2018 г.

04.07.2018

Штогадовыя Урачыстасці ў гонар ушанавання абраза Божай Маці Будслаўскай (Будслаўскі фэст) адбыліся 1 і 2 ліпеня з удзелам тысячаў паломнікаў з усёй Беларусі. Больш за дзве з паловай тысячы ўдзельнікаў пешых і роварных пілігрымак урачыста ўвайшлі ў Будслаў 1 ліпеня. У складзе самай доўгай і шматлікай пілігрымкі з Брэста, якая за за 16 дзён пераадолела 537 км, быў 271 чалавек, больш 200 км прайшлі людзі з Віцебска, Ліды, Росіцы, усяго 22 групы паломнікаў ішлі ў Будслаў з розных канцоў краіны, сярод іх вялікая колькасць моладзі і, нават, цэлыя сем’і. Многія супольнасці абралі пэўную тэматыку для духоўных разважанняў падчас шляху, актуальную для сённяшняга дня: «Святасць у штодзённасці», «Свабода — дар ці праклён?» «Верыць, разумець, сведчыць».

         Уражаннямі і вынікамі няпростага шляху ўдзельнікі фэсту шчыра падзяліліся ў тэленавінах і тэлесюжэтах пра Будслаўскі фэст. Як слушна адзначылі карэспандэнты, хоць Будслаўскія ўрачыстасці арганізуе каталіцкі касцёл, на ім радыя прадстаўнікам усіх канфесіяў, фэст мае быць сімвалам беларускага адзінства і рэлігійнай талерантнасці.

            Адметнай гісторыі фэсту, якая складвалася ў ХХ ст., быў прысвечаны шэраг публікацый напярэдадні: Будслаўскі фэст 20 гадоў таму, Што знаходзяць у скарбонках у Будславе?, відэазапіс з фэсту 1934 г. Odpust w Budsławiu.

Падчас урачыстасцей былі запланаваны культурныя і грамадскія акцыі: Кніжны Будслаў, Сужэнскія сустрэчы, «Далучайся да #Caritas». Удзельнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» паставілі задачу сёлета расказаць не толькі пра асобныя праекты, але і пра значнасць валанцёрскага руху, прыцягнуць увагу людзей да сацыяльных праблем Беларусі, заклікаючы да ўзаемнай дапамогі і міласэрнасці.

Доўгачаканы на тэрыторыі Беларусі дождж шчыраваў сёлета і на Будслаўскім фэсце, але насычаная ўрачыстая праграма працягвалася два дні не зважаючы на непагадзь. Прамая трансляцыя ўрачыстасцяў у Будславе вялася інтэрнэт-парталам catholic.by. Змястоўны агляд урачыстасцей штогод прапануе інфармацыйны партал https://krynica.info/be/2018/07/02/. Цікавыя фотарэпартажы з фэсту апублікаваны ў газеце «Звязда» і іншых рэсурсах: Каталікі святкуюць урачыстасць Будслаўскай Маці Божай, Як праходзіў другі дзень Будслаўскага фэсту, Будслаў-2018: знічкі пад дажджом (фотарэпартаж). Фатограф Віктар Ведзень, вядомы сваімі фотавыставамі, прысвечанымі паломніцтву на фэст, сёлета сам прайшоў усю пілігрымку і прапануе не толькі фота, але і сае разважанні пра ўзаемаадносіны з людзьмі і Богам падчас шляху «Чаго ты зноў ідзеш? Ты ж ужо хадзіў ў Будслаў»: разважанні пілігрыма, «Паспець усюды», або пілігрымка вачыма фотажурналіста

          Урачыстасці ў гонар ушанавання абраза Божай Маці Будслаўскай нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, яна прапанавана Рэспублікай Беларусь у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Інфармацыя пра знакавую падзею ў жыцці беларускай хрысціянскай супольнасці змешчана на сайце ЮНЕСКА і штогод публікуецца на сайце Жывая спадчына Беларусі: Будслаўскі фэст – нацыянальны здабытак Беларусі, Будслаўскі фэст 1-2 ліпеня 2016 г. і іншыя. Змястоўныя кароткія відэасюжэты пра фэст, яго ролю ў жыцці мясцовай супольнасці і гісторыі мястэчка сабраны на youtube-канале Жывая спадчына Беларусі: Інвентар НКС


2018-07-02-служба_днём.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.