Спораўская полька і шчэпавая птушка ў тэлепраграме «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА»

13-ZK_spor.polka.jpg

24.09.2018

Чарговы выпуск праграмы «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА» на тэлеканале «Беларусь 3» прысвечаны самабытнаму танцу з Бярозаўскага раёна пад назвай «Полька Спораўская». Праграма выйшла ў суботу 15 верасня і ў нядзелю 16 верасня. Адметнаму парна-гуртавому танцу, які здаўна танцуюць у вёсцы Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, у 2016 годзе быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Польку на беразе Спораўскага возера, сустрэчы і размовы са спараўцамі можна пабачыць на  youtube-канале Беларусь-3. Яшчэ адзін тэлерэпартаж «Спораўская полька» быў зняты ўвесну тэлеканалам СТВ у серыі Традыцыі малой радзімы

Цікаваму рамяству майстроў з Бярозаўскага раёна была прысвечана перадача «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА. Традыцыя вырабу шчэпавай птушкі-абярэга» 22 і 23 верасня. Адметнае майстэрства з 2016 года таксама мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Папярэднія выпускі тэлепраграмы «ЖЫВАЯ КУЛЬТУРА»:

08.09.2018 Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер'я

01.09.2018 Традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба ў вёсцы Дзеркаўшчына (Глыбоцкі раён),

25.08.2018 Творчасць Мар'яна Скрамблевіча, майстра па вырабе музычных інструментаў (Гродзенскі р-н)

11.08.2018 Традыцыйная рэгіянальная кухня аграгарадка Адэльск (Гродзенскі раён)

04.08.2018 Неглюбскія народныя тэкстыльныя традыцыі (Веткаўскі раён)

28.07.2018 Песенны стыль выканання традыцыйных твораў калектывам «Палескія напевы» (Лельчыцкі)

21.07.2018 Традыцыя пакланення каменным крыжам «Каменныя дзевачкі» (Лельчыцкі раён)

07.07.2018 Ваджэнне і пахаванне Стралы (Веткаўскі раён)

30.06.2018 Абрад «Юр'я» (Жыткавіцкі раён)

23.06.2018 Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі (Жыткавіцкі раён)

16.06.2018 Падвойныя дываны (Мастоўскі раён)

09.06.2018 Котчынская кадрыля (Мастоўскі раён)


фота_ЖК_2.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.