Прэзентацыя дыска «Беларускія народныя танцы» 21 кастрычніка ў Міханавіцкім Доме фальклора

poster1+1.JPG

Прэс-рэліз

Прэзентацыя складанкі (CD+DVD) «Беларускія народныя танцы»  адбудзецца 21 кастрычніка а 18-й гадзіне падчас адкрыцця зімовага танцавальнага сезону ў Міханавіцкім Доме фальклора (Мінскі р-н, а/г Міханавічы, вул. Шасэйная, 114), дзе ўжо трэці год запар гасцінна прымаюць музыкаў і танцораў. Чакаецца шмат музыкі, спеваў і,  вядома ж,  танцаў. Віншаванні, падарункі і пачастункі вітаюцца! Выданне дыскаў стала магчымым дзякуючы плённай сумеснай працы капэлы «На таку» і клуба традыцыйнага танца «Сіта».

Музыкі капэлы «На таку» ўпершыню сабраліся разам у 2008 годзе, дзякуючы энэргіі і таленту менскага дудара Змітра Сідаровіча. Ад таго часу і па сёння яны вучаць танцы, граюць танцы, ладзяць танцы – як пад дахам, так і на вольным паветры.

Клуб традыцыйнага танца «Сіта» утварыўся ў студзені 2012 году. Сябры клуба імкнуцца ўзнаўляць танцы паводле этнаграфічных крыніц, засвойваць манеру выканання непасрэдна ад носьбітаў падчас этнаграфічных экспедыцый або  з відэадакументальных матэрыялаў.

vokladka2+2.jpg

Фота вокладкі са старонак імпрэзы ў сацыяльных сетках 

vk.com/event172558603, facebook.com/events/175668783343747/

vokladka3+3.jpg

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.