Лепшыя старонкі фестывалю на канцэрце-прэзентацыі “БЕРАГІНЯ” У МІНСКУ” 10 лістапада!

Лепшыя старонкі фестывалю на канцэрце-прэзентацыі  “БЕРАГІНЯ” У МІНСКУ” 10 лістапада!

Канцэрт-прэзентацыя Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “БЕРАГІНЯ” адбудзеца 10 лістапада 2018 г. а 15-й гадзіне ў Палацы культуры МТЗ 

“БЕРАГІНЯ” у Мінску” прапануе не толькі канцэрт фальклорных калектываў-удзельнікаў фестывалю, але і вялікую інтэрактыўную праграму. Перад тым, як станчыць на сцэне, удзельнікі будуць граць і танцаваць з гасцямі ў фае. Сваім  адметным мясцовым танцам навучаць прысутных гаспадары фестывалю “Рудабельскія зорачкі” і мінскі гурт “Мілавіца” з ЦДАДіМ “Ветразь”, а добра вядомая аматарам традыцыйных танцаў капэла “На таку” прапануе фармат танцавальных вечарын, што ўжо многа год карыстаюцца папулярнасцю на пешаходных вуліцах Мінска і ў розных гарадах Беларусі.

Да ўвагі тых, хто не асмеліцца кінуцца ў танцы, будуць падрыхтаваны фотавыставы з  калекцый фотакарэспандэнтаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, прэзентацыя рэгіянальных праектаў і выстаўка незвычайных выцінанак “Беларускі народны танец”.

Сапраўдны конкурс танцавальных пар стане яскравай часткай канцэрта, бо ўсім удзельнікам фестывалю добра вядома, якім захапляльным відовішчам становяцца спаборніцтвы ў скоках, калі выходзяць знаныя майстры традыцыйных танцаў. Польку, Барыню, Шамяля, Мікіту і Жабку можна будзе пабачыць у выкананні пераможцаў танцавальных конкурсаў!.

Сярод удзельнікаў канцэрта фальклорныя маладзёжныя і аўтэнтычныя гурты, якія не толькі падтрымліваюць высокі ўзровень традыцыйнага мастацтва, але і знаходзяць яму пачэснае месца ў сучасным культурным жыцці. Да ўдзелу ў канцэрце-прэзентацыі “БЕРАГІНІ” запрошаны:

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Берагіня” (в. Мётча Барысаўскага раёна), кіраўнік Мікола Козенка

Інструментальная капэла “Атава” (Ракаўскі ЦНТ Мінскага раёна), кіраўнік Лізавета Пятроўская

Фальклорны гурт “Напарачка” (Любанскі РЦК), кіраўнік Сяргей Выскварка

Узорная інструментальная капэла “Гулянок” (Смаргонская ДШМ імя М.Агінскага), кіраўнік Чэслаў Жых

Народны ансамбль музыкі, песні і танца “Лявоніха” (Капаткевіці ГДК Петрыкаўскага раёна), кіраўнік Ядвіга Суботка

Узорны фальклорны калектыў “Знічка” (в. Палата Полацкага раёна), кіраўнік Святлана Кабацкая

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны калектыў “Журавінка” (Слабадскі СДК Лельчыцкага раёна), кіраўнік Таццяна Акуліч

Узорны фальклорны ансамбль “Калыханка” (Міханавіцкі Дома фальклору Мінскага раёна), кіраўнік Ларыса Рыжкова

Інструментальная група “Брачынскія музыкі” (Акцябрскі ЦВК), кіраўнік Вольга Дульская

Аўтэнтычны гурт “Купалінка” (Пратасаўскі СДНТ Акцябрскага раёна), кіраўнік Святлана Катлярова

Ансамбль экспертаў Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў складзе Уладзіміра Зяневіча, Вячаслава Калацэя, Таццяны Пладуновай, Эвеліны Шчадрыной

Складана будзе ў рамках аднаго нават вельмі працяглага канцэрта адлюстраваць усю творчую гаму фестывалю, якую сёння ствараюць дзесяткі адметных фальклорных калектываў па ўсёй краіне, што ўзялі за аснову сваёй творчасці адметныя мясцовыя праявы народнай культуры. Але арганізатары ўпэўнены, што запрошаныя ўдзельнікі змогуць стварыць тую незвычайную атмасферу, якая пануе падчас кожнага фестывалю!

Даведацца больш пра “Берагіню” можна са шматлікіх артыкулаў і фотарэпартажаў або на старонцы фестывалю

Паводле інфармацыі арганізатараў

Фота Alena Paŭłoŭskaja

Руд.зорачкі_музыкі.jpg

Руд.зорачкі_2.jpg
Мілавіца.jpg
Берагіня3.jpg
Індыкі1.jpg
Берагіня2.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.