Віншуем з Новым годам і Калядамі!

ВІНШУЕМ З НОВЫМ ГОДАМ І КАЛЯДАМІ_Інвентар НКС.jpg

 

Зычым святочнага настрою, радасці і дабра, натхнення і творчых поспехаў  усім захавальнікам культурных традыцый!

Сёлета чатыры  гісторыка- культурныя каштоўнасці ўзбагацілі Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі:

«Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння»

«Традыцыі вырабу і выкарыстання строю лелікаўскай свахі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці»

«Народная гульня моладзі «Яшчар» у вёсцы Гута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці»

«Ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў аг. Пагародна Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці».

Мясцовым супольнасцям, спецыялістам устаноў культуры, прадстаўнікам дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, СМІ, а таксама зацікаўленым асобам выказваем шчырую падзяку за плённае супрацоўніцтва  ў 2018 годзе і спадзяёмся на далейшую паспяховую сумесную дзейнасць у Новым 2019 годзе!


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.