XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»

XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае прыняць удзел у рабоце XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання», якая адбудзецца 26 – 28 красавіка 2019 г.

У праграме канферэнцыі:

26 красавіка

Пленарнае пасяджэнне

Секцыйныя пасяджэнні

Секцыя 1. Нематэрыяльная культурная спадчына і яе ахова.

Секцыя 2. Трансфармацыя відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору.

Секцыя 3. Семантыка і міфапаэтыка традыцыйнай абраднасці.

Секцыя 4. Традыцыйная культура ў кнізе, адукацыйнай прасторы і аўдыявізуальнай антрапалогіі.

Секцыя 5. Экалогія традыцыйнай мастацкай культуры.

Секцыя 6. Праблемы арганалогіі і марфалогіі музычных інструментаў..

Секцыя 7. Унёсак роду Луцкевічаў у вывучэнне і папулярызацыю фальклору (да 135-годдзя з дня нараджэння Івана Луцкевіча)

Секцыя 8. Праблемы спеўнай этнафоніі.

ХVI этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»

27 красавіка

Майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору;

Канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў;

28 красавіка

Экскурсія па старым Менску.

Заключнае пасяджэнне

Зборнік навуковых работ «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» будзе апублікаваны  ў Рэпазіторыі БДУКМ 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.