Палескія бортнікі запрашаюць на сустрэчу напярэдадні Сусветнага дня пчолЗапрашаем на мерапрыемства вялікага значэння – святкаванне Сусветнага дня пчол, якое было вызначана ААН і ўпершыню ў Беларусі праведзена ў Лельчыцах (так бы мовіць сталіцы традыцыйнага бортніцтва) і на Гарадзеншчыне ў 2018 годзе. Сёлета свята пчалы адбудзецца ў аграгарадку Сіманічы Лельчыцкага раёна ў нядзелю 19 мая.
З чаго ўсё пачыналася... У 2018 годзе была зладжана вялікая экспедыцыя да носьбітаў традыцыйнага бортніцтва і разам з удзельнікамі экспедыцыі падчас яе заканчэння было арганізавана невялікае ў памерах свету, але важнае свята ў Лельчыцах – Сусветны дзень пчол. Нашай галоўнай мэтай было паказаць самой супольнасці, што высакародны і важны промысел важны ня толькі для іх саміх – але ўсяго свету. Таму разам са святам мы з бортнікамі рэгіёна перадалі ў мясцовы музей жэнь (лязіва), старую калоду, колеса. І разам правялі першы ў Беларусі форум з бортнікамі і культурнымі ўстановамі раёна. І вось другі год запар у раёне праводзіцца свята пчалы. Свята адбываецца ў рэгіёне, які з пракаветных часоў шануе пчалу і захоўвае высакародны промысел ляснога бортніцтва. Калі вы жадаеце пазнаёміцца з супольнасцю бортнікаў – то прыязджайце на свята, «Братэрства босых бортнікаў» спрычынілася да яго сваімі задумамі. Выказваем удзячнасць ўсім бортнікам рэгіёна, іх сем'ям, культурным установам і арганізацыям, якія прымаць удзел у арганізацыі свята. Гэта вельмі важна для ўсіх нас, бо яе кажуць бортнікі: "калі пчалы ня будзе - то ня стане і нас". «Братэрства босых бортнікаў» Пра значэнне Сусветнага дня пчол чытайце на сайце Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі аб’яднаных нацый (ФАО) http://www.fao.org/pollination/world-bee-day/ru/ Фотарэпартаж са свята ў газеце «Светлае жыццё»: Свята «Мядовы фальварак» прайшло ў аграгарадку Сіманічы Лельчыцкага раёна Форум для отзывов 11 не существует. |
|