Навукова-практычныя канферэнцыі па пытаннях вывучэння, захавання і пераемнасці традыцыйнай культуры

Абноўлена 15.06.2020

XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» прайшла онлайн ў Беларускім  дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў 12 – 14 чэрвеня 2020 г. 

У практычнай прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны прыняў удзел фальклорны гурт Міханавіцкага дому фальклору «КАЛЫХАНКА», мастацкі кіраўнік Ларыса Рыжкова, а таксама выпускнікі і студэнты БДУКМ. Відэатрансляцыю канцэрта «Традыцыі і пераемнікі» глядзіце youtube-канале БДУКМ / БГУКИ FOLK

2020_Традыцыі і пераемнікі.jpg

Матэрыялы навуковых канферэнцый «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» апублікаваны ў раздзеле «Аўтэнтычны фальклор» рэпазіторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.  


VІ рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыі «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання», якая мела адбыцца 26 сакавіка 2020 г. ў г.Мінску ў рамках падрыхтоўкі да ХІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, перанесена на больш позні час, пра які арганізатары паведамяць дадаткова. Матэрыялы, пададзеныя на канфэрэнцыю, рыхтуюцца да публікацыі. Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрошаны навукоўцы, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, бакалаўры, студэнты, работнікі ўстаноў культуры і адукацыі, вучні агульнаадукацыйных школ, удзельнікі калектываў мастацкай творчасці. Умовы ўдзелу ў канфэрэнцыі ў інфармацыйным лісце
Праблемнае поле канферэнцыі: 
– тэарэтычныя пытанні народнай культуры і этнапедагогікі; 
– сучасная практыка аднаўлення, засваення і папулярызацыі традыцыйнага мастацтва ва ўстановах культуры і адукацыі; 
– сямейнае выхаванне; 
– асоба ў народнай культуры і педагогіцы; 
– народная спадчына Бацькаўшчыны ў даследаваннях дзяцей і моладзі; 
– краязнаўства ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе.
Матэрыялы V рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання” апублікаваны ў зборніку
Традыцыйная культура і дзеці : праблемы этнавыхавання : матэрыялы V Рэспубліканскай навук.-практ. канф. (г.п. Акцябрскі Гомельскай вобл., 20 чэрвеня 2018 г.) / укл. А. Ю. Лозка ; рэдкал.: В. М. Грышкевіч [і інш.]. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2018

Зборнік_Трад.культ.і дзеці-2018.JPG

Навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура і моладзь» з міжнародным удзелам адбудзецца ў Мінску ў лістападзе 2020 г. Мэтай канфэрэнцыі з'яўляецца абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў да выхавання, развіцця, сацыялізацыі асобы сродкамі традыцыйнай культуры беларускага народа, прэзентацыя інавацыйнага вопыту і  перспектыў у  рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм ў вобласці этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Навукова-практычная канферэнцыя ўключае пленарнае і секцыйныя пасяджэнні; педагагічныя інтэрактыўныя пляцоўкі і майстар-класы, метадычную выставу «Традыцыйная беларуская культура: учора, сёння, заўтра».
Праблемнае поле канферэнцыі: 
– тэарэтыка-метадалагічныя аспекты народнай культуры і этнапедагогікі;
– фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнай культуры беларусаў;
– асоба ў народнай культуры і педагогіцы;
– традыцыйная культура беларусаў як напрамак дзейнасці ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
– развіццё творчых здольнасцяў і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнага фальклору;
– этнакультурнае выхаванне дзяцей у садружнасці з сям'ёй, установамі адукацыі і культуры;
– удасканаленне этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў, трансляцыя традыцыйных культурных каштоўнасцяў у педагагічнай дзейнасці.
Заяўкі прымаюцца да 1 чэрвеня 2020 г. З умовамі ўдзелу ў канфэрэнцыі можна пазнаёміцца на сайце
Рэспубліканскай апорнай метадычнай пляцоўкі «Традыцыйная культура і моладзь». 

sm_full.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.