Рэспубліканскі круглы стол «Выкарыстанне элементаў НКС у мэтах развіцця ўнутранага і ўязнога турызму»

Афіша_1-11sm.jpg

Рэспубліканскі круглы стол «Выкарыстанне элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны ў мэтах развіцця ўнутранага і ўязнога турызму» праведзены Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў 30 верасня 2020 года адпаведна Плану мерапрыемстваў Міністэрства культуры па развіццю культурна-пазнавальнага турызму, зацверджанага загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22.03.2019 № 63. У пасяджэнні прынялі ўдзел спецыялісты па ахове гісторыка-культурнай спадчыны абласных упраўленняў культуры і метадычных цэнтраў народнай творчасці, супрацоўнікі музеяў, дамоў і цэнтраў культуры, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Цэнтра беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Фота_1_1_1.jpg

Падчас круглага стала адбылося абмеркаванне праблемных пытанняў захавання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх выкарыстання ў турыстычнай дзейнасці, перспектыў і пагроз гэтай дзейнасці для захавання жывых форм нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Дырэктарам Інстытута Лапцёнак Ірынай Браніславаўнай і вядучым спецыялістам аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых Каліноўскай Аленай Тадэвушаўнай былі прадстаўлены папярэднія вынікі ініцыіраванага Інстытутам даследавання дзейнасці абласных і раённых устаноў культуры па двух напрамках: «Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці» і «Вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці». У якасці экспертаў да круглага стала далучыліся выкладчыкі БДУ Сташкевіч Ала Барысаўна, Філіпчык Дзяніс Уладзіміравіч, Скварчэўскі Дзмітрый Вячаслававіч, Кліцунова Валерыя Анатольеўна, грамадскі эксперт Гамзовіч Рэгіна Станіславаўна.

Выкарыстанне нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці разглядалася падчас выступленняў і дыскусій на прыкладзе Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Музея гісторыі горада Мінска, Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Вопыт выкарыстання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у турыстычнай дзейнасці прааналізаваны на прыкладзе ўстаноў культуры Гродзенскага, Лідскага, Пастаўскага, Браслаўскага, Чэрыкаўскага, Быхаўскага раёнаў. 

IMG_3991_1.JPG

Па выніках круглага стала выйшла серыя публікацый: 

Рэспубліканскі круглы стол (БДУКМ) 

Традыцыйная культура для сваіх і гасцей (Антон Рудак, Культура № 42'2020)

Не позна вяртацца (Антон Рудак, Культура № 42'2020) 

Галоўная ўмова захавання культурнай спадчыны - жаданне яе захаваць (Наталля Рамановіч, Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр)



 



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.