Падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці

2021 год

29.05.2021 Падчас правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” ва ўрочышчы “Замкавая гара” г.Браслава разгарнулася выстава нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебшчыны “Жывая спадчына”. Свае работы прадставілі майстры Дамоў і Цэнтраў рамёстваў Віцебскай вобласці. Майстар-клас па глінянай свістульцы правяла майстар народных мастацкіх рамёстваў Алеся Аўчыннікава. Традыцыйныя маляваныя дываны прадставілі майстры народных мастацкіх рамёстваў Святлана Скавырка з Глы бокага, Вольга Гукава з Пастаў і Святлана Заіка з г.п.Шаркаўшчына.

майстры з дыпломамі.JPG

18.02.2021 У рамках арт-праекта “Партрэт майстра“, які рэалізуецца на Віцебшчыне, у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці прадстаўлена персанальная выстава гарадокскага майстра Васіля Сіманковіча “Шлях да майстэрства”. Васіль Паўлавіч – майстар лозапляцення, саломапляцення і інсітнага мастацтва, валодае адмысловым стылем пляцення з ужываннем лазовай кары і захоўвае старадаўнюю тэхніку спіральнага пляцення, якая ў 2020 г. атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Больш інфармацыі: Віцебскі АМЦНТ, Інвентар НКС/Навіны, Інвентар НКС

02_Сіманковіч_выстаўка_на сайт.jpg

16.02.2021 У Гарадку прайшоў Рэспубліканскі семінар-стажыроўка ”Работа ўстаноў культуры клубнага тыпу па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны“. У семінары прынялі ўдзел спецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльна-культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Віцебскай, Магілёўскай абласцей і г.Мінска. Удзельнікі прагледзелі выставу традыцыйных рамёстваў Гарадоччыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь ”З жывой крыніцы спадчыны народнай“, прынялі ўдзел у майстар-класах: па ажурнаму ткацтву, спіральнаму пляценню, саломапляценню, інсітнаму мастацтву, якія правялі майстры Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. Спецыялісты ўстаноў культуры клубнага тыпу г.Гарадка падзяліліся сваім вопытам работы па зберажэнні НКС, развіцці фальклорных традыцый рэгіёна, расказалі і паказалі традыцыйныя рамёствы Гарадоччыны. Выступілі на семінары і спецыялісты па фальклору з іншых раёнаў вобласці. Больш інфармацыі: Віцебскі АМЦНТГарадоцкі веснік

02_Семінар_Гарадок_на сайт.JPG

15.01.2021 Перасоўная выстава інсітнага мастацтва пабывае ў райцэнтрах Віцебскай вобласці. З 15 па 28 студзеня экспазіцыя па выніках VI Нацыянальнай выставы інсітнага (наіўнага) мастацтва INSITUS-2020 была паказана ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі. Інсітнае мастацтва – гэта адзін з кірункаў непрафесійнага мастацтва. Яно ўключае выяўленчую творчасць мастакоў-самавукаў: жывапіс, графіку, разьбу па дрэве, скульптуру, архітэктуру, арт-аб'екты, інсталяцыю. Інсітнае (наіўнае) мастацтва Віцебшчыны ў 2020 годзе было ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На выставе прэзентавана каля 70 работ мастакоў вобласці з Віцебска, Лепеля, Полацка, Гарадка, Лёзна, Докшыц, Бешанковічаў. Большую частку складаюць жывапісныя творы, а таксама скульптура і дробная пластыкаБольш інфармацыі пра падзею: Сумесны праект па інсітнаму мастацтву ”Мастакі Віцебшчыны“ (Віцебскі АМЦНТ)

2020_Культура.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.