Падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці

2021 год

04.02.2021 Упершыню ў горадзе Гомелі адкрылася выстава-прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці “Жывая спадчына Гомельшчыны”. Выстаўка расказвае пра 12 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзве з якіх, вясновы абрад “Юраўскі карагод” у в. Пагост Жыткавіцкага раёна і лясное бртніцтва на прыкладзе Лельчыцкага раёна, уключаны ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Арганізатары выставы-прэзентацыі: установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” сумесна з раённымі ўстановамі культуры спадзяюцца, што такая адметная экспазіцыя спадабаецца наведвальнікам і зацікавіць іх у далейшым спазнанні таямніц культурнай спадчыны Гомельшчыны. Выстава працягнецца да 27 лютага 2021 года. Больш інфармацыі: Обряды, традиции, ремесла с нематериальным культурным наследием региона знакомит выставка в Гомеле (Гомельская праўда, 2021)
02_ЖС Гомельшчыны_афіша-фрагмент-2.jpg

Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.