Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 17 лютага 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” ў межах музейнага праекта “Рэгіёны”.

Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах, і да сённяшняга дня ўстановы культуры вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага мастацтва. Новая экспазіцыя прадстаўляе калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці. Кожная работа – гэта ўвасабленне твораў фальклорнай і літаратурнай спадчыны Беларусі – легенд, паданняў і казак Віцебшчыны.

Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыныТрадыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я” ў 2016 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне” прапануецца шырокай аўдыторыі наведвальнікаў. Выстава будзе дзейнічаць да 20 красавіка 2021 года.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел мастацтвазнаўцы, літаратары, мастакі і кінематаграфісты.

Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах.jpg

Больш інфармацыі:

Казачнае царства маляванак Віцебскага Паазер’я (Культура, 2021)

Новае жыццё традыцыйных маляванак (Жывая спадчына Беларусі, 2021)



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.