“Жывая спадчына Берасцейшчыны” - выстава, прымеркаваная да свята “Жывыя вытокі” і Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2021. У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры 21 лютага адкрылася выстава “Жывая спадчына Берасцейшчыны”, прымеркаваная да абласнога свята “Жывыя вытокі” і Міжнароднага дня роднай мовы. Упершыню для жыхароў і гасцей горада Брэста прадстаўлены 20 элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці. Экспазіцыя запрашае пазнаёміцца з творчасцю народных майстроў Рэспублікі Беларусь – разьбяроў Міколы Тарасюка з вёскі Стойлы Пружанскага раёна і Івана Супрунчыка з вёскі Цераблічы Столінскага раёна, даведацца аб тэхналогіі вырабу шчэпавай птушкі-абярэга з Бярозаўскага раёна і традыцыях выпякання грэчанага хлеба Маларытчыны. Прадстаўлены традыцыі ганчарнай вытворчасці з вёскі Гарадная Столінскага раёна, тэхналогіі ткацтва падвойных дываноў з Камянецкага раёна, абрад ваджэння Кусты з вёскі Лобча Лунінецкага раёна, традыцыі веснавых карагодаў Піншчыны, тройчага памінання продкаў Ганцаўшчыны і іншыя адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Падчас адкрыцця ў выставачнай зале ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” адбылася прэзентацыя нематэрыяльных гісторыка-культарных каштоўнасцей з удзелам носьбітаў традыцый. Больш інфармацыі: Як у Брэсце адсвяткавалi Мiжнародны дзень роднай мовы – фотарэпартаж (Зара, 2021) 

mova-17-Зара_Каравай-4.jpg




Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.