Юбілей знакамітага беларускага этнахарэографа М.А.Козенкі

Юбілей знакамітага беларускага этнахарэографа М.А.Козенкі

У 2021 годзе 9 сакавіка адзначае 70-гадовы юбілей Мікола Аляксеевіч Козенка – даследчык харэаграфічнай культуры беларусаў, педагог, рэжысёр, сцэнарыст, менеджар, грамадскі дзеяч, член Беларускага саюза музычных дзеячаў і Рады Беларускага фонду культуры.

Усё сваё жыццё ён даследуе харэаграфічную спадчыну беларусаў, займаецца пытаннямі аднаўлення, пераемнасці, папулярызацыі і распаўсюджвання традыцыйнай культуры, распрацоўвае тэарэтычныя і практычныя аспекты фальклорнага фестывальнага руху на Беларусі.

Выданне “Рупліўцы на ніве фестывальнага фальклорнага руху “Берагіня”, якое выйшла да 20-годдзя фестывалю, расказвае пра шматлікія напрамкі дзейнасці М.А.Козенкі і іх іх багаты плён:

Мікола Аляксеевіч Козенка аўтар каля 200 публікацый, прысвечаных традыцыйнаму мастацтву і аматарскай харэаграфічнай творчасці. У іх ліку: манаграфіі «Лексіка беларускага народна-сцэнічнага танца. Ч. I. Паставы рук» (1993), «Мы – “Берагіня”» (у суаўтарстве з А. Абрамовіч, 2001), «Традыцыйнае вяселле Мядоцкага краю» (у суаўтарстве з А. Абрамовіч, 2004); зборнікі «Танцавальная музыка Беларусі» (15 выпускаў, Мінск, 1984–1998), «Танцы Усходняга Палесся» (1987); раздзелы – «Інструментальная музыка», «Танцавальны фальклор», «Народныя гульні» ў 6-томным выданні «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (10 кніг): Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе (2001); Т. 2. Віцебскае Падзвінне (2004); Т. 3. У 2 кн. Гродзенскае Панямонне (2006); Т. 4. У 2 кн. Брэсцкае Палессе (2008, 2009); Т. 5. У 2 кн.  Цэнтральная Беларусь (2010, 2011); Т. 6. У 2 кн. Гомельскае Палессе і Падняпроўе (2012, 2013). Аўтар ідэі і кіраўнік праекта «Беларускі народны танец: традыцыі і сучаснасць. Магілёўшчына» (2011) і інш.

Складальнік навукова-папулярных, даведачных і рэпертуарных зборнікаў: «Беларускія народныя танцавальныя песні» (4 вып., Мінск, 1986–1992), «Рэспубліканскі фестываль народнага танца “Беларуская полька”» (1993, 1995, 1996; 2000), «Мядоцкі край і яго таленты» (1997), «Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці: зб. матэрыялаў навук.-практ. канф.» (2001), «Народная спадчына Бацькаўшчыны: Вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва: Матэрыялы фальклорных чытанняў» (2002), даведнікі І – Х Рэспубліканскіх фестываляў фальклорнага мастацтва «Берагіня» (1999–2018), навуковых зборнікаў – «Асоба ў народнай культуры і педагогіцы» (2016), «Мядоцкая “Берагіня” ў кантэксце нацыянальнай культуры беларусаў» (2017), кнігі-альбома «Мядоцкая “Берагіня” ў прасторы і часе» (2017) і інш.

Аўтар ідэі, кіраўнік і ўкладальнік дзесяці кніг «Выдатныя постаці Беларусі»: «Працяг будзе» (2004); Абрамовіч А.А. «Dum spiro spero – Пакуль жыву, спа дзяюся« (2007); «Зроднены з культурай» (2008); «Погляд у вечнасць. Да 75 годдзя Уладзіміра Конана» (2009); «Жыццё і лёс Адама Чопчыца» (2012); «Культура – прафесія не для слабых. Да 70-годдзя Валерыя Будняцкага» (2014); «Неўтаймаваны: да 70-годдзя Мікалая Дудчанкі» (2015); «Дабром адгукнецца» (да 25-годдзя Мінскага фальклорнага калектыву «Мілавіца» і творчасці яго кіраўніка Марыі Снітко, 2017), Post scriptum: выбранае / Т. Б. Варфаламеева (2019).

Аўтар і суаўтар сцэнарыяў каля 20 відэафільмаў і тэлесюжэтаў аб танцавальным фальклоры, сярод якіх – «Столінскія карагоды, гульні, скокі» (1991), «Чачэрскі куфэрак» (1991, абодва МВТА «Артфільматэхніка»), «Танцы і карагоды на вёсцы» (1995), «Паміж небам і зямлёй» (1995), «У святыя вечары на Каляды» (1996, усе – «Летапіс» к/с «Беларусьфільм»), цыкла «Чачэрскі альбом» у тэлепраграме «Рада вод» (рэдактар Рэгіна Гамзовіч) і інш.

Атар ідэі, стваральнік і кіраўнік рэспубліканскага эксперыментальнага праекта «Танцавальны фальклор і дзеці» (2001–2003).

Мастацкі кіраўнік: Першага Міжнароднага фестывалю фальклору на Беларусі (г. Пінск-Мінск, 1994), Другога Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999), рэспубліканскіх фестываляў: беларускага народнага танца (г. Гродна, Мінск, абодва 1990); аўтар ідэі і кіраўнік фестывальных праектаў – «Палескі карагод» (г. Пінск, 1991), «Пярэзвы» (г. Бабруйск, 1992); аўтар ідэі і канцэпцыі, галоўны рэжысёр і харэограф рэспубліканскіх фестываляў «Беларуская полька» (г. Чачэрск, 1993, 1994, 1996, 2001), рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці «Мядоцкі край і яго таленты» (в. Мётча, Барысаўскі р-н, 1997), дзесяці рэспубліканскіх фестываляў фальклорнага мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 1998–2018), аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік: рэспубліканскіх конкурсаў беларускага народнага танца «Мяцеліца» (г. Мінск, 2013, 2015, 2017), штогадовых адкрытых конкурсаў беларускага народнага танца «Ветразь» (г. Мінск, 2015–2018), адкрытых конкурсаў спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі мінуўшчыны» (г. Мінск, 2018), выканальнікаў беларускай народнай прозы (г. Мінск, 2018). Арганізатар і кіраўнік рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый,  семінараў, «круглых сталоў», дыскусій па праблемах беларускай народнай харэаграфіі, традыцыйнай народнай культуры беларусаў, этнавыхавання дзяцей і моладзі.

Распрацоўшчык вучэбных праграм: «Танец у народным хоры» для студэнтаў Мінскага інстытута культуры (1986), «Пачатковае харэаграфічнае навучанне» для гурткоў, студый, школ і пазашкольных устаноў (1998).

Выкладаў традыцыйны беларускі танец на кафедрах этналогіі і фальклору і народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, працуе педагогам у цэнтры дадатковай адукацыі «Ветразь» г. Мінска, з’яўляецца мастацкім кіраўніком Мётчанскага заслужанага ўзорнага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурту «Берагіня» Барысаўскага раёна.

Праца М.А. Козенкі шматразова адзначалася падзякамі, прэміямі, граматамі,  Ганаровымі граматамі. Ён узнагароджаны: знакам Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры «За дасягненні ў самадзейнай творчасці» (1989); нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2011); ганаровым знакам Беларускага фонду культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017); дыпломам уладальніка спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. (2014); дыпломам Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА «За вялікі ўклад у захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі» (2008); ганаровымі граматамі Чачэрскага райвыканкама Гомельскай вобласці (1996),  Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2017); медалём Францыска Скарыны (2019)

Прозвішча М.А. Козенкі змешчана ў энцыклапедыі «Беларускі фальклор» (2005), у даведачным выданні «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ. 2001». Яму прысвечана кніга «Хто, калі не я…: Да 60-годдзя Міколы Козенкі» (2011), артыкул у Вікіпедыі.

Культура_агульнае фота.-2JPG.JPG

Фота Алега Белавусава, Алены Ляшкевіч,

Больш публікацый па тэме:
Няўрымслівы даследчык танца “ад вытокаў” (Культура, 2021)
Этнахарэолаг Мікола Козенка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны (Культура, 2019)
"Берагіня". Аўтэнтычная культура не можа расці на асфальце (Гомельская праўда, 2016)
Галоўны захавальнік жывой танцавальнай спадчыны. (Жывая спадчына, 2016)






Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.