"Лука", "Сула", "Стрылка" – вясновыя карагоды распачынаюцца ад Велікодных святаў

"Лука", "Сула", "Стрылка" – вясновыя карагоды распачынаюцца ад Велікодных святаў

30.04.2021

Традыцыйнае святкаванне Вялікадня ў некаторых мясцінах Беларусі суправаджаецца адметнымі лакальнымі традыцыямі, многія з якіх маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

Сёлета ў Дзяржспісе з’явілася яшчэ адна праява нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прымеркаваная да Велікодных святаў – карагод “Лука” у аг.Маркава Маладзечанскага раёна. Пасля святочнай службы ў царкве жанчыны выходзяць на пакрытую свежай зелянінай прастору, калісьці гэта была рачная лука, зараз выкарыстоўваюцца іншыя месцы, але словы песні застаюцца нязменнымі: ”Лука мая зялёная! Трава мая шаўковая!”. Заводзяць карагод старэйшыя жанчыны не па крузе, як звычайна, а па адмыслова выгнутай, “крывой” траекторыі. Вядуць карагод вакол групак дзяцей або юнакоў, выпісваючы вакол іх “васьмёркі” і дабраслаўляючы на добры рост, развіццё і дабрабыт маладое пакаленне, гаспадарку і ўсю вясковую супольнасць.

На карагод ў Маркава 2 мая запрашаюць не толькі мясцовую моладзь, але і ўсіх, зацікаўленых традыцыйнай культурай. Фактычна, ўпершыню карагод будзе праводзіцца публічна ўжо ў статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці! Да жыхароў аг.Маркава сёлета далучаецца Этнаграфічны клуб “Кола” з г. Маладзечна

ЛУКА_рэд-1.jpg

Рэпартажы ў СМІ:  Як маркаўчане «Луку» водзяць (Люди Onliner, 2021)

У аг. Бездзеж Драгічынскага раёна 2 мая пасля святочнай службы ў царкве традыцыйна завядуць “Стрылку”. Звычайна, гасцей, якія прыязджаюць паўдзельнічаць у вясновым карагодзе, гасцінна прымае Музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”

178023430_267891428342459_6652779810450873037_n.jpg

На другі дзень Вялікадня распачынаюцца вясновыя карагоды ў Гомельскім раёне. У панядзелак 3 мая а 16-й гадзіне рушыць з Гадзічава ў Маркавічы традыцыйная “Сула”. Даведацца пра магчымасць далучыцца да абрадавага карагоду можна на адпаведнай старонцы Ваджэнне Сулы ў в. Маркавічы 03.05.2021

Фота_Сула-рэд-1.jpg

На працягу Велікоднага тыдня ладзіліся калісьці вясновыя карагоды ў Пінскім раёне. Урачыстае завяршэнне гэтага перыяду адбываецца ў панядзелак пасля Праводнай нядзелі у в.Пінкавічы. Сёлета 10 мая там пройдуць апошнія ў гэтым сезоне “Провады зімы”. Карагоднае шэсце пачнецца а 17-й гадзіне ад Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа (вул.Школьная, 18)

179166985_913024932810300_1483413329217502022_n.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.