Мядоцкая “Берагіня” 14 мая 2021 года адзначае 25-годдзе творчай дзейнасці

ПЛАКАТ_Афіша_друк-10см-01.jpg

У 2021 годзе 25-годдзе творчай дзейнасці адзначае Заслужаны аматарскі  калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны гурт “Берагіня” Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Фальклорны гурт “Берагіня” па-майстэрску працуе з традыцыйнай танцавальнай спадчынай пад кіраўніцтвам этнахарэографа М.А.Козенкі, авалодвае фальклорным мастацтвам, перанятым у носьбітаў традыцыйнай культуры сваёй мясцовасці. Яго удзельнікі ўмеюць спяваць і танчыць, рабіць строі і расказваць казкі, пісаць краязнаўчыя артыкулы і захоўваць памяць пра каштоўную спадчыну продкаў.

Урачыстасці з нагоды творчага юбілею фальклорнага гурта адбудуцца ў Мётчанскай сярэдняй школе 14 мая 2021 года. У праграме гасцей чакаюць:

10.00 Знаёмства з гісторыяй Мётчанскай школы і гурта “Берагіня”. Прэзентацыя праекта “Ідзе вясна” тэатра этнамоды “Мядоцкая кветка”

11.00 VІІІ Мётчанскія чытанні “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання”

14.00 Святочная праграма “Ад прадзедаў спакон вякоў…”

16.00 Танцавальная вечарына “Скокі да ўпаду”

ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна» знаходзіцца ў 100 км ад сталіцы па адрасе: Мінская вобласць, Барысаўскі раён, в. Н. Мётча, вул. Школьная, 9а. На ўрачыстыя творчыя імпрэзы запрашаюць усіх прыхільнікаў традыцыйнай культуры і народнай творчасці!

Праграма-1.JPG

Праграма-2.JPG

Да 25-годдзя дзейнасці гурта запланавана выданне кнігі-альбому “Мядоцкая Берагіня ў прасторы і часе”. На старонках багата ілюстраванага выдання раскрываецца змест творчай дзейнасці фальклорнага дзіцячага гурту ў вясковым асяроддзі. Засваенне і папулярызацыя руральнай культуры ў яе разнастайных лакальных традыцыйных мастацкіх праяўленнях з'яўляюцца асноўнымі мэтамі "Берагіні" з в. Мётча. Менавіта праца з “Берагіняй” з Мётчы дала штуршок да нараджэння ў нашай краіне нацыянальнага фальклорнага руху "Берагіня"


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.