4 – 5 чэрвеня ў Гродна прайшоў Фестываль нацыянальных культур. Гэта бадай што адзіны выпадак у Беларусі, калі “фестываліць” увесь цэнтр горада, а не асобная плошча.
Афіцыйнае адкрыццё фотавыставы "Сула. Непарыўнае" Марыны Бацюковай і арт-прасторы ў дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея як такой адбудзецца 18 траўня а 17.00. Але выстава ўжо дасяжная для агляду, музей запрашае.