Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Заяўкі на II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі прымаюцца да 15 красавіка 05.04.2021 Заяўкі на II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі прымаюцца да 15 красавіка

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27–29 мая 2021 г. праводзіць II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі

Юбілей знакамітага беларускага этнахарэографа М.А.Козенкі 09.03.2021 Юбілей знакамітага беларускага этнахарэографа М.А.Козенкі
У 2021 годзе 9 сакавіка адзначае 70-гадовы юбілей Мікола Аляксеевіч Козенка – даследчык харэаграфічнай культуры беларусаў, педагог, рэжысёр, сцэнарыст, менеджар, грамадскі дзеяч, член Беларускага саюза музычных дзеячаў і Рады Беларускага фонду культуры. Усё сваё жыццё ён даследуе харэаграфічную спадчыну беларусаў, займаецца пытаннямі аднаўлення, пераемнасці, папулярызацыі і распаўсюджвання традыцыйнай культуры, распрацоўвае тэарэтычныя і практычныя аспекты фальклорнага фестывальнага руху на Беларусі.
“Жывая спадчына Берасцейшчыны” - выстава, прымеркаваная да свята “Жывыя вытокі” і Міжнароднага дня роднай мовы 21.02.2021 “Жывая спадчына Берасцейшчыны” - выстава, прымеркаваная да свята “Жывыя вытокі” і Міжнароднага дня роднай мовы
У Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры 21 лютага 2021 года адкрылася выстава “Жывая спадчына Берасцейшчыны”, прымеркаваная да абласнога свята “Жывыя вытокі” і Міжнароднага дня роднай мовы. Упершыню для жыхароў і гасцей горада Брэста будуць прадстаўлены 20 элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Брэсцкай вобласці
Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах” 17.02.2021 Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 17 лютага 2021 года а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” ў межах музейнага праекта “Рэгіёны”
Падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці 04.02.2021 Падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці
Упершыню ў горадзе Гомелі адкрылася выстава-прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гомельскай вобласці “Жывая спадчына Гомельшчыны”. Выстаўка расказвае пра 12 нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, дзве з якіх, вясновы абрад “Юраўскі карагод” у в. Пагост Жыткавіцкага раёна і лясное бртніцтва на прыкладзе Лельчыцкага раёна, уключаны ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Арганізатары выставы-прэзентацыі: установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” сумесна з раённымі ўстановамі культуры спадзяюцца, што такая адметная экспазіцыя спадабаецца наведвальнікам і зацікавіць іх у далейшым спазнанні таямніц культурнай спадчыны Гомельшчыны
Шматлікія калядныя святы, гульні, майстар-класы ў 2021 годзе адбыліся ў анлайн-прасторы 21.01.2021 Шматлікія калядныя святы, гульні, майстар-класы ў 2021 годзе адбыліся ў анлайн-прасторы
Шматлікія клядныя вечарынкі, гульні, ігрышчы прайшлі сёлета значна цішэй, чым звычайна, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. Найбольш масавыя традыцыйныя святкаванні, “Конікі” у Давыд-Гарадку і “Цары” у Семежаве, не праводзіліся зусім. Але падтрымліваць святочны настрой дапамаглі разнастайныя анлайн-праекты