Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Украінскі дэкаратыўны роспіс з Петрыкіўкі (Днепрапятроўская вобласць) 26.09.2014 Украінскі дэкаратыўны роспіс з Петрыкіўкі (Днепрапятроўская вобласць)
У 2013 г. у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва было ўнесена мастацтва дэкаратыўнага роспісу з Петрыкіўкі (Украіна, Днепрапятроўская вобласць). Петрыкіўскія вырабы мы пабачылі на Ягелонскім кірмашы ў Любліне. Свае творы дэманстравалі там майстрыхі Наталля Рыбак і Наталля Рыжко.
Ягелонскі кірмаш у Любліне, жнівень 2014 г. 25.09.2014 Ягелонскі кірмаш у Любліне, жнівень 2014 г.
Ягелонскі кірмаш (Jarmark Jagielloński) у Любліне – адна з самых вядомых у Польшчы і за яе межамі імпрэз, звязаных з папулярызацыяй традыцыйных рамёстваў. У шэрагу мэтаў кірмашу – развіццё супрацы з усходнімі суседзямі Польшчы: Беларуссю, Украінай, Літвой. Таму кожны год у Люблін прыязджае шмат беларускіх майстроў, сёлета – больш за 40.
Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну 24.09.2014 Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну

Школа традыцыйнага мастацтва запрашае на вечарыну, прысвечаную заканчэнню першага курсу "Традыцыйны беларускі танец" і выпускнікам вакальнага і рамесніцкага курсаў. Вечарына адбудзецца 27 верасня 2014 г. у 19.00 на тэрыторыі "Беларускай прасторы" па адрасе: вул. Ф. Скарыны,12-113.

У Вязынцы адсвяткавалі Багач 22.09.2014 У Вязынцы адсвяткавалі Багач
Ахвочыя паўдзельнічаць у традыцыйным свяце маглі зрабіць гэта ў мінулую суботу зусім недалёка ад Мінска – у філіяле музея імя Янкі Купалы ў Вязынцы.
Пярэзвы ў сям'і Прымакаў 17.09.2014 Пярэзвы ў сям'і Прымакаў
Наста Кухарэнка і Васіль Прымака зладзілі праз тыдзень пасля свайго вяселля "пярэзвы". Звычай бытаваў у Пухавіцкім раёне (радзіма маладога) і ў Любанскім (радзіма маладой) таксама, але зваўся ён на Любаншчыне па-іншаму: "ездзіць на пірагі".
Экспедыцыя РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" ў Чавускі раён, жнівень 2014 г. 12.09.2014 Экспедыцыя РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" ў Чавускі раён, жнівень 2014 г.
Кароткая экспедыцыя РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" прайшла на працягу апошняга тыдня жніўня ў Чавускім раёне. Да сяброў Таварыства далучыліся палякі з фундацыі "Wszystkie Mazurki Świata".