Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі аг. Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці 28.01.2014 Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі аг. Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці
Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі прэзентуецца песнямі аграгарадка Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Носьбітамі спеўнага стылю з’яўляюцца жыхары аг. Рычоў старэйшага і сярэдняга пакаленняў, больш шырока прэзентуюць дадзеную традыцыю ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры.
Побытавы танец «Спораўская полька» в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 28.01.2014 Побытавы танец «Спораўская полька» в. Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці

Танчыць «спораўскую польку» – больш чым векавая традыцыя вёскі Спорава.

Спораўская полька адносіцца да парна-гуртавых танцаў, вылучаецца шматфігурным характарам, у якім каманды (аб’явы) робіць ідзін з танцуючых мужчын ці нехта з музыкантаў, а каманды ідуць у вольным парадку і ў любой паслядоўнасці. Усяго можа быць ад 12 да адвольнай колькасці каманд, якія адлюстроўваюць розныя характэрныя элементы  танца.
Вясновы абрадавы карагод “Стрылка” в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці 28.01.2014 Вясновы абрадавы карагод “Стрылка” в. Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці
Ваджэнне вясновага абрадавага карагода “Стрылка” адбываецца штогод на першы дзень Вялікадня пасля вялікоднай вячэрняй службы ў царкве, якая называецца «Нешпар» (па-мясцоваму) і доўжыцца 40-60 хвілін.
Традыцыі шанавання Святога каменя ў в. Крамянец Лагойскага раёна Мінскай вобласці 28.01.2014 Традыцыі шанавання Святога каменя ў в. Крамянец Лагойскага раёна Мінскай вобласці
Жыхары в. Крамянец называюць камень Святым і ходзяць да яго раніцай у першы дзень Вялікадня, на Сёмуху, Яблычны Спас, Пакроў, прыносячы дары ў выглядзе традыцыйных абрадавых страў, грошы і інш. Дзве вялікія авальныя лункі на камені называюць “божымі слядамі”, вада ў іх пасля дажджу лічыцца святой, ёю лечацца.
Выканальніцкае майстэрства ў жанры казкавай прозы Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці 28.01.2014 Выканальніцкае майстэрства ў жанры казкавай прозы Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
Казкавы рэпертуар Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, 1927 г. н. уключае казкавыя сюжэты ў асноўным шырока вядомыя па ўсёй Беларусі, але якія на сённяшні дзень практычна зніклі з жывога бытавання. У выкананні Лідзіі Міхайлаўны ўсе гэтыя сюжэты набываюць сваё гучанне, трактоўку, мастацкі выгляд, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыйнасць і імправізацыйнасць.
Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) 28.01.2014 Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)
Гісторыя масавых паломніцтваў да абраза Маці Божай Будслаўскай пачалася пасля з’яўлення ў Будзе ў 1613 г. цудатворнага абраза Божай Маці і з цудамі, якія сталі здарацца ў касцёле пасля з’яўлення тут абраза. Дзякуючы распаўсюджванню звестак пра цудадзейны абраз Маці Божай, вернікі ва ўсе часы прыязджалі для пакланення і ўшанавання.