Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці 28.01.2014 Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці

Навагрудская традыцыйная выцінанка-выбіванка – гэта адметная тэхніка “выбівання” пэўнага малюнку на паперы з дапамогай спецыяльных інструментаў: долата, расплюшчанага цвіка, металічнай трубачкі (пустой гільзы), вострай алюміневай трубачкі.

Абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці 28.01.2014 Абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці
Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі (“Зялёныя свёнткі”) жыхары вёскі Папшычы, што на Глыбоччыне, збіраюцца, каб “пранесці намётку”. Дадзеная традыцыя з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду.
Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці 28.01.2014 Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці
На Міёршчыне традыцыя вырабу валёнак перадаецца ў сем’ях ад пакалення да пакалення. Валёнкі валяюць з авечай воўны, якую стрыгуць у адпаведны час, восенню ці вясной, каб была неабходнай даўжыні. Воўну не мыюць, каб лягчэй збівалася.

"Конікі" у Давыд-Гарадку 13.01.2014 г. 22.01.2014 "Конікі" у Давыд-Гарадку 13.01.2014 г.
У ноч з 13 на 14 студзеня ізноў па традыцыі ў старадаўнім горадзе Давыд-Гарадок Брэсцкай вобласці прайшло народнае тэатралізаванае свята “Конікі”.
Калядныя цыганы ў Віркаве Клічаўскага раёна 13 студзеня 2014 г. 21.01.2014 Калядныя цыганы ў Віркаве Клічаўскага раёна 13 студзеня 2014 г.
У Клічаўскім раёне калядавалі пад стары Новы год 13 студзеня. З дапамогай работніцы Віркаўскага сельскага клуба Васьковай Жаны Міхайлаўны і загадчыцы аўтаклуба цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна Ачыновіч Жаны Яўгенаўны суполка вёскі Віркаў адрадзіла калядны абрад “Цыганы”, які шмат гадоў таму бытаваў на гэтай тэрыторы. Яшчэ жывыя носьбіты абраду. Каледзіч Надзея Іванаўна, 1937 года нараджэння сама была удзельніцай гурта цыганоў, таму яна і з’яўлялася галоўнай дарадчыцай і крытычнай назіральніцай.
Шчадрэц у в. Восава Салігорскага раёна Мінскай вобласці (13.01.2014 г.) 20.01.2014 Шчадрэц у в. Восава Салігорскага раёна Мінскай вобласці (13.01.2014 г.)
13 студзеня 2014 г. жыхары вёскі Восава Салігорскага раёна Мінскай вобласці адсвяткавалі Шчадрэц.