Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

“Калядныя цары” в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці 13.01.2014 “Калядныя цары” в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці
13 студзеня 2014 г. вёска Семежава па традыцыі адзначыла Шчодры вечар абрадам “Калядныя цары”. У гэтым годзе свята было не такім шматлюдным, бо прыпала на панядзелак, працоўны дзень, што, відавочна, было не надта зручна для турыстаў і гасцей, але стала супынкам для сродкаў масавай інфармацыі, якіх было даволі многа.
Экспедыцыя ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці 16 лістапада 2013 г. 10.12.2013 Экспедыцыя ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці 16 лістапада 2013 г.

16 лістапада 2013 г. супрацоўнікамі аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута  культуры Беларусі сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры была праведзена экспедыцыя ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці

Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітная крыніца» (в. Кліны, Слаўгарадскі р-н, Магілёўская вобл.) 14.08.2013 Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітная крыніца» (в. Кліны, Слаўгарадскі р-н, Магілёўская вобл.)
Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» праводзіцца  падчас народнага свята  Макавей, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў.
Абрад «Провады русалкі» вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці 23.06.2013 Абрад «Провады русалкі» вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці
Абрад «Провады русалкі» звязаны з заканчэннем святкавання Русальнага тыдня на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Абрад праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы.
Абрад "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.) 19.05.2013 Абрад "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.)

Штогод на свята Спаслання Святога Духа на апосталаў "Зялёныя свёнткі" жыхары вёскі Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці збіраюцца для здзяйснення абраду "Насціь намётку", які распачынаецца адмысловым спевам, пасля чаго разгортваецца адрэз палатна – н­амётка. На яе кладуць ахвяру, праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі. Працэсія з разгорнутай намёткай (даўжыня тканіны прыкладна 6 м) накіроўваецца на могілкі. Там адбываецца асвячэнне намёткі і яе ахвяраванне касцёлу.

АБРАД "НАМСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ" (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл.) 05.05.2013 АБРАД "НАМСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ" (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)
“Намскі” – такога слова ў слоўніку не знойдзеш. Але для жыхароў вёскі Аброва яно ёсць і мае вялікі сэнс. “Намскі” – значыць намі заложаны, нам дадзены.