Урачыстасці з нагоды Дзён Еўрапейскай спадчыны адбыліся ў Мінску

Урачыстасці з нагоды Дзён Еўрапейскай спадчыны адбыліся ў Мінску Урачыстасці з нагоды Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі па тэме "Індустрыяльная спадчына" адбыліся ў Мінску 24 верасня з 17.00 да 20.00 на вул. Кастрычніцкай, 23–25 (дворык кавярні "Лаўка"). Акцыя арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі пры партнёрскай падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ААТ “БелРостІнвестБуд”, ГА “Машина времени”, майстэрні друку “Papera Press”. Удзел ў мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Савета Еўропы, пасольстваў Расіі, Украіны, Сербіі, Арменіі, Польшчы, Германіі, грамадскіх аб’яднанняў, навучальных устаноў г. Мінска. грамадскасці. Усяго прысутнічала больш за 200 чалавек. Пляцоўка для правядзення свята была адмыслова выбрана на вул. Кастрычніцкай, дзе знаходзіцца шмат аб’ектаў прамысловай спадчыны г. Мінска. Атмасферу свята стваралі маладыя людзі ў касцюмах пачатку ХХ ст., якія ўсім прысутным уручалі паветраныя шары з эмблемай Дзён Еўрапейскай спадчыны. Праграму ўрачыстасцей распачалі выступленні намесніка Міністра культуры Яцко А.А. і кіраўніка Дырэктарата культурнай і прыроднай спадчыны Савета Еўропы К. Меркель. Адбылася прэзентацыя буклета ”Дні Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі – 2015. Індустрыяльная спадчына” і адкрыццё выставы фотаработ У. Суцягіна на тэму “Індустрыяльныя сляды”. Прадоўжылі праграму выступленні паэтаў В. Жыбуля, В. Трэнас, С. Мінскевіча, Ю. Новік, А. Шостака і музычных гуртоў з гімназіі-каледжа імя Ахрэмчыка, дуэта “Калянуля” і скрыпічнага дуэта “Дабл Эл”. Паралельна працавалі выстава рэтрааўтамабіляў, прадастаўленых грамадскім аб’яднаннем калекцыянераў і рэстаўратараў рэтрааўтамабіляў “Машина времени”, і арт-кірмаш. Пасля заканчэння ўрачыстай часткі ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у экскурсіі па былому прамысловаму прадмесцю Ляхаўка, а на святочнай пляцоўцы працягвалі гучаць сучасныя музычныя кампазіцыі ў выкананні маладзёжных музычных гуртоў.

Фотарэпартаж з імпрэзы можна паглядзець тут


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.