Абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны На сайце “Жывая спадчына Беларусі” у раздзеле Публікацыі змешчаны абноўлены спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, па якіх прынята рашэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. На працягу 2015 году такое рашэнне было прынята па чатырох элементах. Нагадаем, што гэта былі вясельная каравайная традыцыя вёскі Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, абрад “Перанос Міхайлаўскай свячы” ў аграгарадку  Вяляцічы Барысаўскага раёна і спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, рэгіянальная традыцыйная кухня аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна. З пачатку 2016 г. навукова-метадычная рада падтрымала прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці пяці элементам НКС. Падтрымку атрымалі дзве прапановы з Брэсцкай вобласці – традыцыя вырабу шчэпавай птушкі-абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна і традыцыя памінання продкаў аграгарадка Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна, дзве прапановы з Гомельскай вобласці – абрад гукання вясны “Чырачка” у аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна і Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі Веткаўскага раёна, абрад заклікання дажджу вёскі Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Такім чынам, ужо больш 30 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны чакаюць пастановы Савета Міністраў аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.