ІХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "БЕРАГІНЯ"

 ІХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "БЕРАГІНЯ" Фестывальны рух з'яўляецца адным з відаў практык захавання гісторыка-культурнай спадчыны як у міжнароднай практыцы, так і на тэрыторыі Беларусі. Правядзенне фестываляў садзейнічае прыцягненню ўвагі шырокай грамадскасці да важнасці гісторыка-культурнай спадчыны, разнастайнасці яе праяў і форм выяўлення, дапамагае засяродзіць намаганні ў аднаўленні і перадачы ведаў і навыкаў, неабходных для яе захавання. 
Усе азначаныя адметнасці ўласцівы фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», які праходзіць з 1998 г. у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. За перыяд свайго існавання фестываль пераўтварыўся ў важную падзею не толькі на регіянальным узроўні, ён стаў шырока вядомы за межамі рэспублікі. У 2016 г. у фестывалі разам з беларускімі дзіцяча-маладзёжнымі фальклорнымі калектывамі i гуртамі прымаюць удзел самабытныя выканаўцы з Сербіі, Чэхіі, Польшчы, Pacii, Літвы, Украіны. У дні фестывалю пройдуць конкурсныя спаборніцтвы танцавальных пар i салістаў, турнір дзіцячых фальклорных калектываў, конкурс музычных iнстpyментальных капэл традыцыйнага складу, выступленні беларускіх гуртоў, замежных калектываў i асобных выканаўцаў. Адбудуцца стаўшыя ўжо традыцыйнымі святы «Рудабельскае купалле» i «Рудабельскі кірмаш». На працягу чатырох дзён будуць наладжаны майстар-класы па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльныя i танцавальна-гульнёвыя імпрэзы, рыцарскія спаборніцтвы з удзелам Мазырскага рыцарскага клуба «Шатун». Перад жыхарамі i гасцямі Акцябрскага раёна выступіць фольк-гурт «Палац» i іншыя выканаўцы.
Мастацкі ўзровень выступленняў i прэзентацый ацэніць экспертны савет, які складаецца з вядомых навукоўцаў i дзеячаў культуры i мастацтва Рэспублікі Беларусь.
У гэтым годзе фестываль праводзіцца 23 па 26 чэрвеня пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога i Акцябрскага раённага выканаўчых камітэтаў, грамадскага аб,яднання «Беларускі фонд культуры», пад патранатам ЮНЕСКА.


З праграмай фестываля можна азнаёміцца тут

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.