Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў “ДРЫБІНСКІЯ ТАРЖКІ” пройдзе 20 жніўня

Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў “ДРЫБІНСКІЯ ТАРЖКІ” пройдзе 20 жніўня

Традыцыя праводзіць «таржкі» з'яўляецца гістарычнай. У XIX стагоддзі на Дрыбінскай зямлі ў дзень сьвятога Іллі ладзіліся такія кірмашы, знакамітыя ва ўсім наваколлі і далёка за яго межамі. Адусюдь з'язджаліся купцы ў Дрыбін. Сёння гэты кірмаш атрымаў другое дыханне. Свята, якое набыло шырокую славу не толькі ў вобласці, але і ў межах рэспублікі, у гэтым годзе адбудзецца шосты раз.

Дрыбінскі край спрадвеку славіўся шапавальскім промыслам. Цудоўныя валёнкі, шапкі-магеркі, рукавіцы, ўпрыгажэнні чаго толькі ні робяць мясцовыя ўмельцы! Невыпадкова гэта старадаўняе майстэрства, а такскама традыцыйная тэхналогія пляцення лапцей у Дрыбінскім раёне, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Займаюцца на Дрыбіншчыне і іншымі народнымі промысламі – салома- і бісерапляценнем, вышыўкай, падрыхтоўкай арыгінальных страў нацыянальнай кухні. Напрыклад, Кароўчынскі Дом рамёстваў прапануе вырабы дзевяці відаў рамёстваў, сярод якіх і знакамітыя лапці.

Дрыбінскі раённы Цэнтр культуры ў 2015 годзе атрымаў перамогу ў першым конкурсе мясцовых ініцыятыў у рамках праекта Міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» і грант на развіццё «Дрыбінскіх таржкоў». «Рэгіянальны фестываль Дрыбінскія Таржкі, як адзін з фактараў ўстойлівага развіцця рэгіёну» - так гучала тэма праекта, прадстаўленага на пасяджэнні экспертнай рады, дзе дакладна прасочвалася, як дзякуючы менавіта творчаму прадукту - фестывалю, можна працаваць над тым, каб рэгіён атрымаў развіццё ў тым ці іншым кірунку. У дадзеным выпадку гэта развіццё турыстычных паслуг у раёне, паляпшэнне эканамічнага складніка, папулярызацыя рэгіёну. У выніку РЦК выйграў значную для гэтай установы суму, дзякуючы якой зроблены многія віды падрыхтоўчых работ, сродкі гранта дадуць магчымасць зрабіць шосты фестываль больш сучасным у плане тэхнічнага абсталявання, не прыцягваючы для гэтага сродкі раённага бюджэту.

Падрабязней пра падрыхтоўку фестываля можна даведацца у інтэрв’ю з намеснікам старшыні аргкамітэта, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дрыбінскага райвыканкам Аленай Мікалаеўнай Рабкавец.

Гаспадары фестывалю распрацоўваюць цікавую праграму. Будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, падворкі, традыцыйныя крамніцы, «Літаратурная гасцёўня», дзве канцэртныя пляцоўкі. Напярэдадні свята праводзіцца штогадовы літаратурны конкурс “Славім Дрыбінскі наш край”. Стала традыцыяй бачыць на рэгіянальным фестывалі і гасцей з суседніх краін.

Па матэрыялах інтэрнэт-сайтаў Магілёўскага аблвыканкама і Дрыбінскага райвыканкама.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.