ВІНШУЕМ з атрыманнем статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці!

ВІНШУЕМ з атрыманнем статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці!

Прынята пастанова Савета Міністраў № 607 ад 2 жніўня 2016 года “Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”

На падставе рашэнняў Беларускай рэспубліканскай навукова- метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены 35 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Гэтыя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны былі прадстаўлены на разгляд навукова-метадычнай рады з красавіка 2012 па красавік 2016 году з усіх абласцей Беларусі.

ВІНШУЕМ з атрыманнем афіцыйага статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці прадстаўнікоў супольнасцей, якія захоўваюць і практыкуюць свае традыцыі, спецыялістаў устаноў культуры, экспертаў, прадстаўнікоў грамадскасці, якія працавалі над падрыхтоўкай дакументаў, мясцовыя органы улады, якія бяруць на сябе адказнасць за захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны сваіх раёнаў!

Інфармацыя аб абрадах, традыцыях, тэхналогіях, прадстаўленых у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, змяшчаецца ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.