Сустрэча з іркуцкімі беларусамі 15 жніўня ў музеі П. БроўкіАтывісты Іркуцкага Маладзёвага клуба “Крывічы” 15 жніўня 17-30 у музеі Пятруся Броўкі правядуць вечарыну, у праграме: 1. Расповяд пра жыццё іркуцкіх беларусаў з дэманстрацыяй відэасюжэтаў аб розных святах, фэстах, выставах. 2. Прэзентацыя этнаграфічных вандровак па Прыбайкаллю ў вёскі беларускіх перасяленцаў. 3. Спяваньне аўтэнтычных беларускіх песен, запісанных у этнаграфічных вандроўках па прыбайкальскіх вёсках перасяленцаў з Беларусі. 4. Майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах, запісанных у этнаграфічных вандроўках па прыбайкальскіх вёсках перасяленцаў з Беларусі. 5. Адказы на пытанні, вольныя размовы, абдымкі на развітаньне! Сустэчу праводзяць кардынары аб’яднання - Алег Рудакоў і Воля Галанава. Форум для отзывов 1 не существует. |