Дударская канферэнцыя 9 красавіка

Дударская канферэнцыя 9 красавіка

Шаноўнае спадарства! 

Запрашаем на традыцыйную Дударскую канферэнцыю: 9 красавіка (нядзеля), а 12:00, кавярня ГРАЙ (Мінск, Інтэрнацыянальная 33). Тэма застаецца нязменнай: "Дударская традыцыя ў Балтыйскім рэгіёне Еўропы". Асаблівая тэма гэтай канферэнцыі беларускія дудары знайшлі запіс 30-х гадоў славутага музыкі з Полаччыны Хведара Сцеся!

У канферэнцыі прымуць удзел дудары Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Алесь Сурба, Сяргей Чубрык, музыкі гуртоў Стары Ольса, TROLLWALD, SAKRAMANT, Lity Taler, PiobROCK, Адарвірог і іншыя. 

Некаторыя даклады канферэнцыі:

Яўген Барышнікаў: "Дуды ад карчмы да кафедры: зацемкі аб арганізацыі дудовых вечарын, міжнародных навуковых секцый і аб актуальным стане дударскай традыцыі ў Беларусі";

Алена Ляшкевіч: “Даваенныя запісы дудовых найгрышаў у Фанаграмархіве Пушкінскага дома (Інстытут рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук, Санкт-Пецербург)” (без дэманстрацыі гучання);

Вольга Фёдарава: "Спроба рэканструкцыі строю беларускай дуды паводле архіўных і апублікаваных матэрыялаў" 

Акрэдытацыя для журналістаў і музыкаў праз e-mail: [email protected]

Паводле афіцыйнага прэс-рэлізу


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.