Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін - 2017

Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін - 2017

18 красавіка 2017 г. у мастацкай галэрэі М. Савіцкага адбыўся круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму Дню помнікаў і гістарычных мясцін – 2017 г.

Кожны год ІКАМОС вызначае тэму, якой будзе прысвечаны бягучы год. «Культурная спадчына і ўстойлівы турызм» – тэма 2017 г., абраная ў рамках Міжнароднага года ўстойлівага турызму ў інтарэсах развіцця, абвешчанага Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), з мэтай нагадаць пра патэнцыял, якім валодае турызм, для рэалізацыі Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г.

У апошнія дзесяцігоддзі турызм стаў адным з вядучых глабальных сацыяльна-эканамічных сектараў нашага часу. Культура знаходзіць сваё адлюстраванне ў спадчыне і традыцыях, у сучасным мастацтве, мовах, музыцы, рамёствах, музеях і літаратуры, уяўляе велізарную каштоўнасць для насельніцтва. Культура фарміруе асобу, спрыяе павазе і цярпімасці паміж людзьмі, з’яўляецца адным з складнікаў турыстычнай дзейнасці, ствараючы характэрныя адрозненні паміж тэрыторыямі. На сучасны момант многія краіны лічаць культуру прыярытэтным кірункам у развіцці ўстойлівага турызму.

На адкрыцці з прывітальнымі словамі выступілі намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яцко і прадстаўнік Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Марына Масташова.

У рызалюцыі па выніках круглага стала спецыялісты лічаць неабходным рэкамендаваць:

1)    падтрымаць актыўнае абмеркаванне прапаноў па развіцці турызму ў дачыненні да культурнай спадчыны і ўмацоўваць міжведамаснае супрацоўніцтва на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях дзеля захавання культурных каштоўнасцей і іх рэвіталізацыі ў інтарэсах супольнасцей і ўстойлівага развіцця гістарычных мясцін;

2)    прызваць грамадскія арганізацыі і дзяржаўныя інстытуты спрыяць распаўсюджанню ведаў пра культурную спадчыну, яе значэнне для ўстойлівага развіцця грамадства і фарміравання нацыянальнага і мясцовага ідэнтытэту;

3)    актыўна далучаць мясцовыя супольнасці ў працэс прыняцця рашэнняў адносна развіцця турызму, каб забяспечыць захаванне і разнастайнасць усіх форм нематэрыяльнай культурнай спадчыны, экалагічную раўнавагу і спрыяць стварэнню ў выніку ажыццяўлення турыстычнай дзейнасці новых рабочых месцаў;

4)    распрацоўваць рэгіянальныя і мясцовыя праграмы развіцця турызму не дапускаючы змянення і страт ўнікальнай культурнай і прыроднай спадчыны.

Круглы стол ладзілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускім камітэтам ІКАМОС пры партнёрскай падтрымцы Мінгарвыканкама і Музея гісторыі г. Мінска.






Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.