Пяці элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусьад 12 кастрычніка 2017 г. № 66 «Аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці» нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці  наступным нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека:

Традыцыя шанавання валуна «Нявесцін камень» у Ашмянскім раёне 

  • вёскі Агароднікі, Навасёлкі, Кракоўка, Баруны, г. Ашмяны

Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне

  • вёскі Мацвееўцы, Маісеевічы, Новая Ятвезь, г.п. Краснасельскі

Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавае печыва 

  • вёскі Навасёлкі, Новікі, Паўлава, Прырэчча

Традыцыя вырабу саламяных павукоў у Быхаўскім раёне 

  • вёскі Гадылёва, Грудзінаўка, Баркалабава, Няраж, Кузькавічы, Рыжкаўка, г. Быхаў

Ігрышча «Катя пячы» (абрадавая гульня) у аг. Скірмантава Дзяржынскага раёна

Віншуем мясцовыя супольнасці, творчычыя калектывы, спецыялістаў устаноў культуры і адукацыі з наданнем ганаровага статусу адметным праявам мясцовай культурнай спадчыны!

У раздзеле «Публікацыі» змешчаны абноўлены Спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (23.11.2004 – 12.10.2017)


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.