12 сесія Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

12 сесія Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

12 сесія Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА) прайшла з  2  па 9 снежня 2017 г. на востраве  Чэджу (Рэспубліка Карэя).  Рэспубліку Беларусь прадстаўляла эксперт Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны А. Б. Сташкевіч.

На сёлетнім пасяджэнні Камітэта разглядаліся механізмы міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне івентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны і  аказання міжнароднай дапамогіі шэрагу праектаў і праграм, пытанні аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны падчас надзвычайных сітуацый, перспектывы развіцця стратэгіі павышэння патэнцыялу і ролі фармальнай і нефармальнай адукацыі для НКС  і інш

Вызначэнне і роля нематэрыяльнай культурнай спадчыны  былі адзначаны Старшынёй Выканаўчага савета ЮНЕСКА спадаром Бионг Хен Лі на адкрыцці 12-й сесіі Камітэта 2 снежня 2017 г. у Міжнародным Палацы Кангрэсаў (Чэджу). Ён падкрэсліў, што "нематэрыяльная культурная спадчына з'яўляецца адным з найбольш каштоўных дасягненяў  чалавецтва, менавіта таму, што яна ідзе…..ад таго, як мы разумеем свет, адзін аднаго і саміх сябе”. А  Франчэска Бандарин, памочнік Генеральнага дырэктара ЮНЕСКА па пытаннях культуры, зазначыў, што “Канвенцыя (па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны) 2003 г.  зусім не статычная, яна пастаянна развіваецца, прыстасоўваецца да зменлівых патрэб міжнароднай супольнасці. Менавіта за кошт гэтай сваёй здольнасці да зменаў гэта Канвенцыя працягвае заставацца актуальнай і  запатрабаванай. Яна адразу ўзяла найбольш інтэнсіўныя тэмпы ратыфікацыі. Сёння яе ратыфікавала 175 краін свету”.

Па выніках 12-й сэсіі Камітэта было ўключына 6 элементаў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва папоўніўся 33 элементамі.

Упершыню Камітэт прыняў рашэнне аб пераводзе элемента В'етнамскай музычнай традыцыі «Спевы хоан правінцыі Футхо, В'етнам» са Спіса нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Камітэт таксама ўключыў два праекты з Балгарыі і Узбекістана ў Рэестр перадавога вопыту па захаванню нематэрыяльнай спадчыны, якіі дазваляе суполкам дзяліцца паспяховымі праграмамі і мерапрыемствамі па ахове спадчыны.

У ходзе 12-ай сесіі Камітэт ухваліў прадастаўленне дапамогі Угандзе і Замбіі для фінансавання праектаў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў гэтых краінах.

Наступнае штогадовае пасяджэнне Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны пройдзе з 26 лістапада па 1 снежня 2018 гадоў ў Порт-Луі, Рэспубліка Маўрыкій.

Па матэрыялах:

эксперта Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны А. Б. Сташкевіч;

https://ich.unesco.org/en/home


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.