Дайджэст падзей у траўні

Дайджэст падзей у траўні У першай палове траўня адбыўся і яшчэ адбудзецца шэраг цікавых падзей у галіне НКС. Прапануем Вашай увазе невялікі агляд.

4-6 траўня прайшоў фестываль "Дударскі рэй" у Глыбокім. Пачытаць пра яго падрабязней можна тут.
6 мая праваслаўныя адсвяткавалі Юр'е. Пачытаць, як праходзіла рэканструкцыя абрада ў в. Обчын Любанскага р. можна тут. Фота ў храналагічнай паслядоўнасці можна паглядзець тут. З падтрымкай малодшага пакалення абрад правёў гурт "Павалякі", што з'яўляецца носьбітам элемента НКС "Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі "Журавушка", "Глыбокія крыніцы", "Павалякі" (вв. Ямінск, Закальное, Обчын, Любанскі р-н, Мінская вобл."
Пра Юр'я ў в. Пагост Жыткавіцкага р. можна пачытаць тут. Фота можна паглядзець татксама тут. Абрад праводзіць гурт "Міжрэчча", захавальнік элемента НКС "Абрад "Тураўскі карагод" на свята "Юр'я". Сёлета падрыхтаваныя дакументы для ўлучэння абрада ў ахоўныя спісы UNESCO.
10 траўня сваё 25-годдзе адзначыў канцэртам у Мінску любанскі гурт "Верабейкі". Іх падтрымалі сябры — гурты «Калыханка» з Міханавічаў, «Рада» і «Гаманіна» з Мінска і «Жэмерва» з Падляшша. Пачытаць пра гэта падрабязней можна тут.
Даследчыца Алена Ляшкевіч плануе лекцыі пра позневясновыя святы: 13 траўня ў Гародні і 17 траўня ў Мінску.
15 траўня з "Этна-праектам" у Мінску выступіць Патрыцыя Свіціна. Дзяўчына займалася спевамі ў этнамузыколага Ірэны Катвіцкай, удзельнічала ў шоў “Я магу” ў 2015-м годзе з песняй абраду пахавання стралы, у 2016-м спявала на фестывалі “Камяніца”. Падрабязней чытайце тут.
17-18 траўня у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. 17 траўня ў 14.00 выступяць майстры казкавага жанру, носьбіты традыцыі Соф’я Міхайлаўна Каток з в. Пласток Любаньскага раёна, Людміла Фёдараўна Глухатарэнка з в. Санюкі Ельскага раёна, Аляксандр Мікалаевіч Галкоўскі з в. Судзілы Клімавіцкага раёна.
19 траўня на Спеўным сходзе ў мінскім Карэтным дворыку выступіць гурт "Вытокі" (в. Дзятлавічы Лунінецкага р.) разам з гуртом "Вурай". Падрабязнасці тут.
Агляд падрыхтавала Аена Ляшкевіч

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.