Папшыцкую намётку згарнулі па прапанове біскупа

Папшыцкую намётку згарнулі па прапанове біскупа

15.08.2019

Абрад “Насіць намётку” жыхароў в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі (“Зялёныя свёнткі”) жыхары вёскі збіраюцца для здзяйснення абраду. Абрад распачынаецца адмысловым спевам “Królu nieba wysokiego”, пасля чаго разгортваецца адрэз палатна – намётка. На намётку кладуць грашовую ахвяру. Працэсія з разгорнутай намёткай (даўжыня тканіны прыкладна 6 м) накіроўваецца да капліцы на могілкі. Там адбываецца асвячэнне намёткі і яе ахвяраванне касцёлу. Практыка здзяйснення абраду не перапынялася. Мясцовая супольнасць лічыць дадзены абрад вялікай каштоўнасцю, вартай захавання і перадачы.

У 2014 г. дадзены абрад быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і набыў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У 2018 г. яго эксцэленцыя, шаноўны біскуп віцебскі Алег наведаў в. Папшычы, паўдзельнічаў у абрадзе і ўзначаліў урачыстую Святую імшу. Па ініцыятыве біскупа намётку (адрэз палатна) неслі згорнутай. Гэта было абгрунтавана тым, што ў ранейшыя гады намётку праносілі над маленькімі дзецьмі.

Праз тое, што намётку неслі згорнутай, была парушана аўтэнтычная традыцыя, якая не перарывалася нават у савецкія часы ганенняў Касцёла. У 2019 г. біскуп Алег выказаў жаданне, каб намётку зноў неслі згорнутай.

Папшыцкая намётка з’яўляецца сімвалам калектыўнай ахвяры вяскоўцаў Касцёлу. На гэтым палатне пакідалі грашовую ахвяру, якая ішла на патрэбы касцёла. Намётку неслі дзеці і маладзейшыя жыхары, праз што яны далучаліся да пабожнай традыцыі з маленства.

Духавенства заўсёды клапацілася аб духоўным і культурным узбагачэнні сваіх вернікаў, таму вельмі хацелася б, каб яно спрыяла захаванню і перадачы пабожнай традыцыі, а не яе заняпаду.

Дзяніс Філіпчык, гісторык

2018-намётка-3.JPG

2018-намётка.JPG

Больш інфармацыі па тэме:

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў парафіяльнае свята ў Папшычах (+відэа) (Catholicnews.by / 2018)

У Папшычах не забываюць пра традыцыі продкаў і штогод носяць намётку (+відэа) (Catholicnews.by / 2016)

Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.