Полацкі раённы цэнтр культуры стварыў сайт, прысвечаны спевам “ў перахлёст”

У верасні 2019 г. статус гісторыка-культурнай каштоўнасці быў нададзены "Спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных “у перахлёст” у в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Адметнае выканальніцкае мастацтва, перанаятае ад продкаў, захоўваецца народным фальклорным ансамблем "Галасы спадчыны" Багатырсакага сельскага дома культуры.

Сайт.JPG

Падчас падрыхтоўкі прапановы для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці баў сабраны багаты матэрыял пра носьбітаў спеўнай традыцыі і амаль паўвекавую гісторыю дзейнасці калектыву “Галасвы спадчыны”.  Сёння ўсе гэтыя звесткі, а таксама разнастайныя фота-  і відэаматэрыялы можна пабачыць і паслухаць на адмысловым сайце “Спевы ў перахлёст” https://spevyuperahlyost.blogspot.com/, створаным Полацкім раённы цэнтрам культуры.

З 2004 па 2019 год 76 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але ўпершыню элементу НКС прысвечаны асобны інфармацыйны рэсурс, створаны дзяржаўнай установай культуры. З інтэрнэт-рэсурсаў, створаных грамадскімі ініцыятывамі раней, вядомы толькі сайт, прысвечаны лясному бортніцтву https://www.bortnictva.by/.

Сярод мерапрыемстваў апошніх месяцаў, пра якія расказваюць навіны на сайце “Спевы ў перахлёст”, звяртае на сябе ўвагу вечар памяці першага кіраўніка народнага фальклорнага ансамбля "Галасы спадчыны" Веры Уладзіміраўны Пісюковай (1936 – 2015 гг.), які адбыўся 20 кастрычніка ў Багатырскім СДК. Вера Уладзіміраўна больш 40 гадоў была кіраўніком калектыва “Галасы спадчыны”, валодала моцным, чыстым, гучным голасам і навучыла спяваць “ў перахлёст” удзельніц свайго калектыву. Акрамя мясцовых творчых калектываў у мерапрыемстве прыняў удзел фальклорны гурт "Варган" (кіраўнік Вольга Емяльянчык) Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

20191020_Вечарына памяці В.Пісюковай.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.