Пяць новых нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рада-рэд-ш.JPG

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь 11 снежня 2019 г. былі разгледжаны і падтрыманы прапановы аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці пяці новым нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека:

Тэатральны феномен Купалаўскай "Паўлінкі" у дзяржаўнай установе "Нацыянальны акадэмiчны тэатр імя Янкi Купалы" (Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2019 № 89).

Традыцыя веснавых карагодаў на Вялікдзень, Праводную нядзелю і "Провады зімы" ў в. Пінкавічы Пінскага раёна, 
Традыцыя шчадравання "Конікі" у г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобласці,
Традыцыя прыгатавання «Поразаўскай банкухі» ў г.п. Поразава, в. Карэвічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці,
Выраб дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў в. Рухава, аг. Палажэвічы і г. Старыя Дарогі Старадарожскага раёна Мінскай вобласці (
Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2019 № 1).

Пасля прыняцця адпаведных рашэнняў Міністэрства культуры элементы НКС уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя паводле сайта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Фота https://www.facebook.com/kupalauski.by/


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.