Чатыром элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў лютым 2020 года
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 12 лютага 2020 г., было прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці чатыром элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Упершыню была падрыхтавана і разгледжана прапанова аб уключэнні ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь адметнай праявы НКС, якая аб’яднала ўсе рэгіёны краіны, што захоўваюць і развіваюць адметнае мастацкае рамяство саломапляцення.
Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення ў Мінстэрстве культуры прадстаўлялі эксперты і майстры:
Сахута Яўген Міхайлавіч, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўства, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”;
Каліноўская Алена Тадэвушаўна, вядучы спецыяліст УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
Лабачэўская Вольга Аляксандраўна, доктар мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этналогіі і фальклору УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
Аўсянікава Ала Аляксандраўна, народны майстар, член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, вядучы спецыяліст Архітэктурнага факультэта БНТУ, кіраўнік гуртка саломапляцення “Залаты снопік” ДУ “Мінскі раённы цэнтр культуры”;
Раманеня Раіса Аляксандраўна, народны майстар, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву народнай дзіцячай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Беларускі сувенір” ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна;
Марціновіч Таццяна Іванаўна і Таляронак Алена Георгіеўна, майстры-метадысты ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Докшыцкага раёна”;
Бягеза Дзіна Фёдараўна, рамеснік з аг. Арэхава Маларыцкага раёна Брэсцкай воласці.
Пра падрыхтоўку прапановы, якая аб’яднала больш 200 майстроў і даследчыкаў беларускай саломкі чытайце ў артыкуле Cтатус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі беларускія мастацкія практыкі саломапляцення.
Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны захоўваюць і прадаўжаюць больш 40 непрафесійных мастакоў з 12 раёнаў і г. Віцебска. Прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці прадставілі эксперты і мастакі:
Вакар Людміла Уладзіміраўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт культуралогіі, вядучы метадыст ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;
Лабачэўская Вольга Аляксандраўна, доктар мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этналогіі і фальклору УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”;
Шаура Грыгорый Фёдаравіч, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне";
Струнчанка Андрэй Андрэевіч, намеснік дырэктара ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”;
Чарных Алена Дзмітрыеўна, дырэктар ДУ “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна”;
Крукоўскі Мікалай Уладзіміравіч, удзельнік народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ДУК “Аршанскі Дом рамёстваў”;
Маісеева Антаніна Максімаўна, удзельніца народнага клуба мастакоў г. Віцебска “Контур” КГК “Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна”;
Андзілеўка Людміла Фёдараўна, удзельніца народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Крыніцы” ДУК “Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці” з г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна.
Традыцыю выпякання грачанага хлеба, якую захоўваюць гаспадыні з Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, ў Мінстэрстве культуры прадстаўлалялі:
Ківачук Лідзія Мікалаеўна, дырэктар ДУК “Маларыцкі раенны метадычны цэнтр культурна-асветніцкай работы”;
Навагродскі Тадэвуш Антонавіч, загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Гарбацэвіч Андрэй Сяргеевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама;
Гатоўчык Валянціна Іванаўна, кіраўнік гуртка ткацтва Дарапеевічскага Дома фольклора “ДзУК “Маларыцкі раённы цэнтр культуры”;
Наўрасюк Яўгенія Уладзіміраўна, загадчык Маларыцкага аўтаклуба ДУК “Маларыцкі раённы цэнтр культуры”.
Прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці тэхналогіі і традыцыі выпякання хатняга хлеба ў в. Жораўка і в. Кузьмічы Любанскага раёна прадставілі гаспадыні, якія частавалі хлебам усіх прысутных і кіраўнікі ўстаноў культуры Мінскай вобласці:
Выскварка Сяргей Георгіевіч, загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Любанскі раённы цэнтр культуры”;
Пазняк Ірына Рышардаўна, дырэктар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці;
Аляксеева Таццяна Мікалаеўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама;
Мурленка Ігар Васільевіч, дырэктар Любанскага РЦК Любанскага раёна;
Сілівестрава Ганна Браніславаўна, дырэктар Кузьміцкага СДК Любанскага раёна;
Жудрык Ірына Міхайлаўна і Малікава Алена Паўлаўна, носьбіты традыцыі з Любанскага раёна.
Пасля прыняцця адпаведнага рашэння Міністэрства культуры адметныя праявы нематэрыяльнай культурнай спадчыны будуць уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Зварот да спісу
Форум для отзывов 1 не существует.
|